wd wp Пошук:

Таццяна Сямёнаўна Бойка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бойка. Таццяна Сямёнаўна Бойка, дзяв. Таццяна Сямёнаўна Шляхто (нар. 1955, Віцебск) — беларуская скакуха ў вышыню, юрыст. Удзельніца Летніх Алімпійскіх гульняў (1976), суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь (з 1997).

Біяграфія

Нарадзілася ў 1955 годзе ў Віцебску.

У скачках у вышыню ў 1976 годзе заняла шостае месца на Алімпійскіх гульнях у Манрэалі, у 1977 годзе заваявала бронзу Універсіяды ў складзе зборнай СССР. У гэтай жа дысцыпліне таксама была чэмпіёнкай СССР 1976 года (з асабістым рэкордам 1,90 м), 1977 года (абодва чэмпіянаты на адкрытым паветры), перамагла і на чэмпіянаце СССР па лёгкай атлетыцы ў памяшканні ў 1977 годзе.

У 1981 годзе скончыла юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1983 года па 1992 год — выкладчык юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1992 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю. У 1992—1997 гадах працавала на кафедры канстытуцыйнага права юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Аўтар больш як 40 навуковых публікацый, у тым ліку некалькіх манаграфій у галіне фінансавага права. Мае вучонае званне дацэнта.

Са студзеня 1997 года суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь.

У адказ на рэзкія меры супраць пратэстаў у Беларусі (2020–2021), атрымала забарону на ўезд у краіны Прыбалтыкі[2][3].

Узнагароды

Мае вышэйшы кваліфікацыйны клас. У 2005 годзе аб’яўлена Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Узнагароджана медалём «За працоўныя заслугі» (2019)[4].

Зноскі

  1. Tatyana Shlyakhto // Міжнародная асацыяцыя лёгкаатлетычных федэрацый — 1912.
  2. Latvia sanctions 101 more Belarus officials
  3. The sanctions of the Government of the Republic in view of the situation in Belarus
  4. Суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Бойка Таццяна Сямёнаўна Архівавана 8 кастрычніка 2020.
Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Кандыдаты юрыдычных навук
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1955 годзе
Катэгорыя·Юрысты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебску
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
Катэгорыя·Скакуны ў вышыню СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Суддзі Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1976 года
Катэгорыя·Выпускнікі юрыдычнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных