wd wp Пошук:

Станіслаў Яўгенавіч Данілюк

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Данілюк. Станіслаў Яўгенавіч Данілюк (нар. 1955, Нікалаеўск-на-Амуры Хабараўскага края) — беларускі юрыст і дзяржаўны дзеяч. Мае вучонае званне дацэнта.

Біяграфія

У 1980 годзе скончыў Мінскую вышэйшую школу МУС СССР. У 1990 годзе скончыў ад’юнктуру Маскоўскай вышэйшай школы міліцыі МУС СССР, абараніў кандыдацкую дысертацыю.

Працаваў у органах унутраных спраў Расійскай Федэрацыі, затым — у органах унутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

У 1990—2001 гадах займаў розныя пасады ў Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь: выкладчыка, старшага выкладчыка кафедры крымінальнага права і крыміналогіі, начальніка кафедры прававога рэгулявання расследавання злачынстваў следча-экспертнага факультэта, прафесара кафедры крымінальнага права і крыміналогіі.

У 2001—2006 гадах працаваў начальнікам экспертна-прававога аддзела ў Дзяржаўным сакратарыяце Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь.

Прымаў удзел у распрацоўцы праектаў Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь 1999 года, законаў і іншых актаў заканадаўства ў сферы забеспячэння нацыянальнай бяспекі.

З верасня 2006 года — суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь.

Унесены ў санкцыйныя спісы краін Балтыі[1][2].

Аўтар больш як 100 навуковых публікацый у галіне філасофіі права, канстытуцыйнага права, крымінальнага права і крыміналогіі.

Узнагароды

Мае вышэйшы кваліфікацыйны клас. Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны медалямі «За бездакорную службу» III, II і I ступені[3].

Зноскі

  1. Latvia sanctions 101 more Belarus officials
  2. The sanctions of the Government of the Republic in view of the situation in Belarus
  3. Суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Данілюк Станіслаў Яўгенавіч Архівавана 8 кастрычніка 2020.
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Суддзі Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём За бездакорную службу 2 ступені
Катэгорыя·Заслужаныя юрысты Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нікалаеўску-на-Амуры
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём За бездакорную службу 1 ступені
Катэгорыя·Юрысты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кандыдаты юрыдычных навук
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём За бездакорную службу 3 ступені
Катэгорыя·Выкладчыкі Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1955 годзе
Катэгорыя·Міліцыянеры Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»