wd wp Пошук:

Пётр Пятровіч Міклашэвіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Міклашэвіч.

Пётр Пятро́віч Міклашэ́віч (нар. 18 кастрычніка 1954, Касута, Вілейскага раёна, Мінская вобласць, БССР) — Старшыня Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь (з 2008 года), Генеральны пракурор Беларусі (2004—2008), дзяржаўны саветнік юстыцыі 1-га класа, Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь.

Біяграфія

У 1981 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці Правазнаўства.

З 1972 па 1982 год праходзіў службу ва Узброеных Сілах.

З 1982 года працаваў суддзём, старшынёй суда Буда-Кашалёўскага раёна, суддзём Гомельскага абласнога суда. У 1989—1998 гадах — на пасадзе старшыні Гомельскага абласнога суда.

У 1998—1999 гадах — першы намеснік Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

З 1999 па 2004 год працаваў на пасадзе першага намесніка Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь.[1]

У 2004 — 2008 гадах — Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь[2].

З лютага 2008 года — суддзя і Старшыня Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь.

8 лютага 2013 Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь са згоды Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прызначаны Старшынёй Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь на новы пяцігадовы тэрмін[3].

31 студзеня 2018 года Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прызначаны Старшынёй Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь на новы пяцігадовы тэрмін са згоды Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[4].

15 сакавіка 2021 года ўвайшоў у склад Канстытуцыйнай камісіі, якая ў мэтах ажыццяўлення рэзалюцыі шостага Усебеларускага народнага сходу распрацоўвае прапановы па змяненні Канстытуцыі Беларусі і забяспечвае іх усенароднае абмеркаванне[5].

Аўтар шэрагу навуковых публікацый.

Узнагароды

Санкцыі

У лютым 2007 года патрапіў у спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[7]. Адміністрацыя ЗША абвінаваціла Міклашэвіча ва ўдзеле ў рэпрэсіях супраць грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі, фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 2006 года. Адпаведныя санкцыі прыняў і Еўрапейскі Саюз, дадаў Міклашэвіча ў спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС[8].

У лютым 2011 года быў зноў уключаны ў санкцыйны спіс Еўрасаюза[9].

Пасля прэзідэнцкіх выбараў і пратэстаў 2020 года быў унесены ў санкцыйныя спісы балтыйскіх краін у верасні таго ж года[10][11]. 6 лістапада 2020 года на Пятра Міклашэвіча чарговы раз накладзеныя персанальныя санкцыі Еўрапейскага Саюза[12]. 24 лістапада да гэтага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[13], а 11 снежня — і Швейцарыя[14]. Акрамя таго, 6 лістапада Міклашэвіч трапіў пад санкцыі Вялікабрытаніі[15] і Канады[16].

Зноскі

  1. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 1999 года № 542 «Аб прызначэнні П. П. Міклашэвіча суддзёй і першым намеснікам Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь»
  2. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 лістапада 2004 года № 588 «Аб прызначэнні П. П. Міклашэвіча Генеральным пракурорам Рэспублікі Беларусь»
  3. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 8 лютага 2013 года № 73 «Аб П. П. Міклашэвічы»
  4. http://www.kc.gov.by/be/document-1073 Архівавана 8 кастрычніка 2020.
  5. Указ Президента Республики Беларусь 15 марта 2021 г. № 105 «О Конституционной комиссии»(руск.)  (недаступная спасылка) (17 сакавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 28 снежня 2021. Праверана 20 сакавіка 2021.
  6. Указ Президента Республики Беларусь от 31 марта 2022 г. № 132 «Аб узнагароджанні» // Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
  7. OFAC Sanctions List Search, Міністэрства фінансаў ЗША
  8. Дзяржаўны дэпартамент ЗША, Прэс-рэлізы за 2007 год: Меры Міністэрства фінансаў ЗША супраць беларускіх афіцыйных асобаў
  9. Список белорусских чиновников, попавших под санкции ЕС
  10. Latvia sanctions 101 more Belarus officials
  11. The sanctions of the Government of the Republic in view of the situation in Belarus
  12. Евросоюз ввел санкции против Лукашенко и ряда белорусских чиновников Архівавана 9 студзеня 2021.
  13. Declaration by the High Representative on behalf of the EU on the alignment of certain countries concerning restrictive measures against Belarus(англ.) . Савет Еўрапейскага саюза (24 лістапада 2020). Праверана 8 верасня 2021.
  14. Belarus: Federal Council extends scope of sanctions(англ.) . Федэральны савет Швейцарыі (11 снежня 2020). Праверана 6 верасня 2021.
  15. Consolidated List of Financial Sanctions Targets in the UK(англ.) . Урад Вялікабрытаніі. Праверана 8 верасня 2021.
  16. Belarus sanctions(англ.) . Урад Канады (6 лістапада 2020). Праверана 8 верасня 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
Катэгорыя·Генеральныя пракуроры Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Заслужаныя юрысты Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Беларускія асобы ў спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША
Катэгорыя·Старшыні Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Касуце
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Намеснікі міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вілейскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1954 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Члены Канстытуцыйнай камісіі Беларусі (2021)
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»