wd wp Пошук:

Анатоль Герасімавіч Цікавенка

Анатоль Герасімавіч Цікавенка (нар. 6 чэрвеня 1952, в. Новая Алешня Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці) — беларускі юрыст. Мае вучонае званне прафесара.

Біяграфія

У 1977 годзе скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Прадоўжыў навучанне ў вочнай мэтавай аспірантуры Інстытута дзяржавы і права Акадэміі навук СССР. У 1981 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю ў галіне адміністрацыйнага права. У 1993 годзе абараніў доктарскую дысертацыю.

З 1981 па 1986 год працаваў памочнікам Прэзідэнта Акадэміі навук БССР.

У 1986—1989 гадах — старшы навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі і права Акадэміі навук БССР. З 1989 па 1992 год — дактарант Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1992 годзе прадоўжыў работу ў Інстытуце філасофіі і права Акадэміі навук Беларусі ў якасці старшага навуковага супрацоўніка.

У 1995 годзе ўзначаліў лабараторыю Навукова-даследчага цэнтра праблем дзяржаўнай кадравай палітыкі і ўдасканальвання дзяржаўнага кіравання Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Са студзеня 1997 года — суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь.

Унесены ў санкцыйныя спісы краін Балтыі[1][2].

Аўтар каля 160 навуковых публікацый, у тым ліку 3 манаграфій у галіне агульнай тэорыі дзяржавы і права, канстытуцыйнага і адміністрацыйнага права. Удзельнічаў у распрацоўцы шэрага законапраектаў.

Узнагароды

Мае вышэйшы кваліфікацыйны клас. Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь. У красавіку 1999 года аб’яўлена Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[3].

Зноскі

  1. Latvia sanctions 101 more Belarus officials
  2. The sanctions of the Government of the Republic in view of the situation in Belarus
  3. Суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Цікавенка Анатолій Герасімавіч Архівавана 8 кастрычніка 2020.
Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута філасофіі НАНБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выкладчыкі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 чэрвеня
Катэгорыя·Выпускнікі юрыдычнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Юрысты Беларусі
Катэгорыя·Узнагароджаныя Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1952 годзе
Катэгорыя·Суддзі Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гомельскай вобласці
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Дактары юрыдычных навук
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Заслужаныя юрысты Рэспублікі Беларусь