wd wp Пошук:

Тадэвуш Валянцінавіч Варановіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Варановіч. Тадэвуш Валянцінавіч Варановіч (нар. 1 студзеня 1956, в. Мікольцы Мядзельскага раёна Мінскай вобласці) — беларускі суддзя. Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь. Кандыдат юрыдычных навук.

Біяграфія

У 1981 годзе закончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 2008 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю.

З 1982 года працаваў суддзёй суда Лепельскага раёна і горада Лепеля, суда горада Оршы, Віцебскага абласнога суда, з 1987 года — старшынёй суда Акцябрскага раёна горада Віцебска, суддзёй Віцебскага абласнога суда. У 1995 годзе назначаны старшынёй Віцебскага абласнога суда.

З чэрвеня 2009 года — суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь. З 2017 года з’яўляецца намеснікам старшыні Рэспубліканскага савета суддзяў.

Унесены ў санкцыйныя спісы краін Балтыі[1][2].

Навуковая дзейнасць

Аўтар больш як 40 навуковых публікацый у галіне канстытуцыйнага і грамадзянскага права, грамадзянскага працэсу і судаўладкавання.

Узнагароды

Мае вышэйшы кваліфікацыйны клас. Узнагароджаны ордэнам Пашаны (2002)[3].

Зноскі

  1. Latvia sanctions 101 more Belarus officials
  2. The sanctions of the Government of the Republic in view of the situation in Belarus
  3. Суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Варановіч Тадэвуш Валянцінавіч Архівавана 8 кастрычніка 2020.
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Заслужаныя юрысты Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Суддзі Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі юрыдычнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 студзеня
Катэгорыя·Кандыдаты юрыдычных навук
Катэгорыя·Суддзі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мядзельскім раёне
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1956 годзе