wd wp Пошук:

Сяргей Пятровіч Чыгрынаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Чыгрынаў. Сяргей Пятровіч Чыгрынаў (нар. 1963, Чэрвень Мінскай вобласці) — беларускі суддзя і дзяржаўны дзеяч. Мае вучонае званне дацэнта.

Біяграфія

У 1988 годзе закончыў Мінскую вышэйшую школу МУС СССР. З 1990 года навучаўся ў ад’юнктуры Акадэміі МУС Расіі, па заканчэнні якой абараніў кандыдацкую дысертацыю.

У 1988—1990 гадах праходзіў службу на аператыўных пасадах у органах унутраных спраў горада Мінска.

З 1993 года працаваў у Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь на пасадах: выкладчыка, старшага выкладчыка, дацэнта, начальніка кафедры канстытуцыйнага і міжнароднага права, начальніка навукова-педагагічнага факультэта, намесніка начальніка Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь па выхаваўчай рабоце і кадравым забеспячэнні.

З 2005 года навучаўся ў вочнай дактарантуры Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь.

Са снежня 2007 года — суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь.

Аўтар больш як 40 навуковых публікацый у галіне канстытуцыйнага і адміністрацыйнага права.

Узнагароды

Мае вышэйшы кваліфікацыйны клас. Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі» (2014)[1].

Зноскі

  1. Суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Чыгрынаў Сяргей Пятровіч Архівавана 8 кастрычніка 2020.
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выкладчыкі Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1963 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чэрвені
Катэгорыя·Міліцыянеры Беларусі
Катэгорыя·Кандыдаты юрыдычных навук
Катэгорыя·Суддзі Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Юрысты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў