wd wp Пошук:

Дыу

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Дыу́ (англ.: Diu, гуджараці: દીવ) — востраў на поўначы Аравійскага мора, частка індыйскай саюзнай тэрыторыі Дадра і Нагархавелі і Даман і Дыу. Плошча - 38,8 км². Насельніцтва (2011 г.) - 52 056 чал.

Гісторыя

Згодна індыйскай міфалогіі, у старажытнасці Дыу належыў дэману Джаландхару і меў назву Джалангар Кшэтра. У нашы дні мясцовыя індуісты шануюць бога Джаландхара. У IV ст. да н. э. - XIV ст. н. э. належыў розным індыйскім валадарскім дынастыям. Пазней быў захоплены аманскімі арабамі і пераўтвораны ў важны гандлёвы цэнтр на шляху паміж Індыяй і Персідскім залівам.

У 1529 г. заваяваны партугальцамі. У 1535 г. пачалося ўзвядзенне крэпасці Дыу, якая на працягу свайго існавання тройчы вытрывала аблогу з боку арабаў, маголаў і галандцаў.

19 снежня 1961 г. падчас ваеннай аперацыі “Віджай” быў далучаны да Індыі і пераўтвораны ў частку саюзнай тэрыторыі Даман і Дыу. У 2020 г. уключаны ў склад тэрыторыі Дадра і Нагархавелі і Даман і Дыу.

Эканоміка

Традыцыйныя галіны эканомікі Дыу — гандаль, абслугоўванне марскога транспарта, сельская гаспадарка, вытворчасць алкаголю, здабыча солі. Сельскагаспадарчыя тэрыторыі месцяцца пераважна на захадзе вострава. Мясцовае насельніцтва вырошчвае какосавую пальму, гародніну, алейныя культуры. У цэнтральнай частцы Дыу дзейнічаюць аэрапорт і прамысловая зона. Усходні Дыу забудаваны гарадскімі кварталамі, тут працуе марскі порт. Важную ролю адыгрывае турызм. Дыу вабіць наведвальнікаў адпачынкам на пясчаных пляжах, а таксама свабодным гандлем алкагольнымі напоямі.

Культура

У мінулым Дыу насялялі сіддзі і нашчадкі ад сумесных шлюбаў партугальцаў і індыйцаў. Пасля далучэння да Індыі каля 80% тубыльцаў эмігрыравала, пераважна ў Вялікабрытанію. У нашы дні ў Дыу жывуць выхадцы з суседняга Гуджарата, захаду Індыі. Афіцыйныя мовы — англійская і гуджараці. Большасць вернікаў спавядаюць індуізм і каталіцызм, ёсць мусульмане. Распаўсюджаныя індуісцкія святы — холі, джанмаштамі, макаршанкранці, дывалі, ракшанбандхан. Афіцыйна святкуюцца хрысціянскія Каляды і асобнае свята Дыу (у снежні). Папулярныя спартыўныя гульні — крыкет і футбол.

Славутыя мясціны

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Астравы Індыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Астравы Індыйскага акіяна
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі астравоў з няправільнымі параметрамі
Катэгорыя·Даман і Дыу