wd wp Пошук:

Нараджэнне Хрыстова

Бо́жае Нараджэ́нне, Нараджэ́нне Хрысто́ва, Нараджэ́нне Па́на, Раство́, Каля́ды — адно з найгалоўнейшых хрысціянскіх святаў, калі адзначаецца нараджэнне Ісуса Хрыста ад Дзевы Марыі.

У праваслаўі ўваходзіць у лік дванадзесятых свят, яму папярэднічае 40-дзённы Піліпаўскі пост. Руская, Іерусалімская, Сербская, Грузінская, Польская, Украінская праваслаўныя цэрквы, а таксама Украінская грэкакаталіцкая царква (у межах Украіны), стараверы і старастыльныя цэрквы святкуюць 25 снежня (7 студзеня) па юліянскі календары[1]. Канстанцінопальская (акрамя Афона), Антыяхійская, Александрыйская, Кіпрская, Балгарская, Румынская, Грэцкая, Албанская праваслаўныя цэрквы і Праваслаўная Царква Чэхіі і Славакіі святкуюць 25 снежня па новаюліянскім календары. Каталіцкая царква — 25 снежня па грыгарыянскім календары. Армянская Апостальская Царква6 студзеня па грыгарыянскім календары, а па юліянскім календары — 6 (19) снежня

Свята Нараджэння Хрыстова

Гісторыя з’яўлення свята

У хрысціянскай царкве з канца II стагоддзя аж да IV стагоддзя падзеі Нараджэння Хрыстова ўспаміналіся ў дзень Багаяўлення, 6 студзеня. Каля 200 года Клімент Александрыйскі згадвае пра такую практыку. Першыя паведамленні пра з’яўленне асобнага свята Нараджэння Хрыстова і святкавання яго 25 снежня адносяцца да сярэдзіны IV стагоддзя.[2] Верагодна, было абумоўлена імкненнем хрысціянскай царквы выцесніць шырокараспаўсюджаны ў Рымскай імперыі культ Непераможнага Сонца, чыё нараджэнне адзначалі 25 снежня[3].

Даты святкавання ў розных цэрквах

Рымска-каталіцкая царква і большасць пратэстанцкіх цэркваў святкуюць 25 снежня па сучаснаму грыгарыянскаму календару.

Руская, Іерусалімская, Сербская, Грузінская, Польская, Украінская праваслаўныя цэрквы і Афон, а таксама старажытнаўсходнія і ўсходнекаталіцкія цэрквы святкуюць 25 снежня па юліянскім календары (т. зв. «старым стылі»), што адпавядае 7 студзеня сучаснага грыгарыянскага календара.

Канстанцінопальская (акрамя Афона), Антыяхійская, Александрыйская, Кіпрская, Балгарская, Румынская, Грэцкая, Албанская праваслаўныя цэрквы і Праваслаўная Царква Чэхіі і Славакіі святкуюць 25 снежня па новаюліянскаму календару, які супадае з сучасным грыгарыянскім календаром, гэта значыць адначасова з іншымі хрысціянскімі канфесіямі, якія адзначаюць Нараджэнне хрыстова па «новым стылі».

У Армянскай царкве Раство, як у старажытнай Царкве, святкуецца 6 студзеня ў адзін дзень з Хрышчэннем Гасподнім пад агульным імем Багаяўлення.

Падзеі Раства Хрыстова

Эль Грэка. «Раство»

Кананічныя тэксты

Падрабязнае апавяданне пра нараджэнне Ісуса Хрыста прыводзіцца толькі ў евангелістаў Лукі і Матфея (Евангелле паводле Матфея, 1-я глава):

Пайшоў таксама і Іосіф з Галілеі, з горада Назарэта, у Іўдзею, у горад Давідаў, называны Віфлеемам, бо ён быў з дому і роду Давідавага, запісацца з Марыяю, заручанаю яму жонкай, якая была цяжарная. Калі ж былі яны там, настаў час нарадзіць Ёй; і нарадзіла Сына Свайго першынца, і спавіла Яго, і паклала Яго ў яслі, бо не было ім месца ў гасцініцы.

Марыя і Іосіф пайшлі ў Віфлеем з-за перапісу насельніцтва Рымскай імперыі, які праходзіў пры імператары Аўгусце[4]. У той час Сірыяй кіраваў Квірыній (Лк. 2:1-2)[5][6]. Паводле ўказу імператара, для палягчэння вядзення перапісу кожны жыхар імперыі павінен быў прыйсці «ў свой горад». Іосіф з Марыяй былі нашчадкамі Давіда, таму яны накіраваліся ў Віфлеем.

Пасля нараджэння Ісуса першымі з людзей яму прыйшлі пакланіцца пастухі, якія даведаліся пра гэту падзею ад анёла. Паводле евангеліста Матфею, на небе была цудоўная зорка, якая прывяла да немаўля Ісуса вешчуноў. Яны паднеслі дары — золата, ладан і смірну; не як немаўлю, а як Цару (Мф. 2:1-3). Да таго часу Святая сям’я ўжо знайшла прытулак «у доме» (Мф. 2:1-11).

Даведаўшыся пра нараджэнні Месіі і жадаючы Яго знішчыць, цар Іўдзеі Ірад загадаў забіць усіх немаўлятаў ва ўзросце да 2 гадоў. Аднак Хрыстос быў цудоўна выратаваны ад смерці, таму што анёл загадаў Іосіфу бегчы ў Егіпет разам з сям’ёй, дзе яны і жылі да смерці Ірада (Мф. 2:16).

Відаць, спачатку, на 8-ы дзень пасля нараджэння Ісуса, адбылося Яго абразанне (Лк. 2:21), а на 40-ы дзень ахвярапрынашэнне ў Іерусалімскім храме (Лк. 2:22—38), а толькі потым ужо пакланенне вешчуноў, уцёкі ў Егіпет і збіванне немаўлятаў.

Апакрыфічныя крыніцы

Фрэска «Купанне Хрыста Саламеяй»
(Кападокія, XII стагоддзе)

Апавяданне пра падрабязнасці нараджэння Ісуса Хрыста прысутнічае ў дзвюх апакрыфічных крыніцах: «Протаевангеллі Якава» і «Евангеллі Псеўда-Матфея». Паводле гэтых крыніц, з-за адсутнасці месца ў гасцініцы Іосіф і Марыя вымушаны былі пераначаваць у пячоры (гл. Пячора Раства), што служыла хлявом для скаціны.

Саламея-павітуха, якая згадваецца ў апокрыфах, засведчыла цуд захавання цноты Марыяй, і яе выява ўвайшла ў іканаграфію Раства Хрыстова і ў народныя звычаі, звязаныя з родамі.

Іканаграфія

Самыя раннія (IV ст.) з дайшоўшых да нашага часу сцэны «Нараджэння» на саркафагах вельмі простыя: у яслях пад навесам ляжыць спавітае Дзіця, над якім схіліліся вол і асёл, тут жа — Марыя і Іосіф, зрэдку — пастухі. Часам паказана зорка і тры каралі. З VIVII стагоддзяў вядомыя выявы нараджэння Хрыста ў пячоры, пашыраныя ў візантыйскім мастацтве[7].

У алтарным і манументальным жывапісе заходнехрысціянскага свету падзея Нараджэння Хрыста найчасцей адлюстроўваецца як пакланенне Каралёў. У візантыйскім жа мастацтве (як і ў старажытнарускім), як правіла, паказваецца «Нараджэнне Хрыста». Таксама ў праваслаўі «Нараджэнне Хрыста» абавязкова ўваходзіла ў склад святочнага іканастасу[7].

Дзяржавы, у якіх Раство Хрыстова — выхадны дзень

Адзіны выхадны дзень

Два выхадныя дні

Тры выхадныя дні

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 Частка памесных праваслаўных цэркваў, уключаючы Рускую, для літургічных мэтаў працягваюць выкарыстоўваць юліянскі каляндар; у XX—XXI стст. 25 снежня па юліянскім календары адпавядае 7 студзеня па грыгарыянскім.
  2. Гісторыя свята Нараджэння Хрыстова Архівавана 15 снежня 2012.
  3. Каталіцкі свет святкуе Раство
  4. Перапіс быў пачаты эдыктам імператара Аўгуста ў 746 годзе ад заснавання Рыма (7 год да н.э. паводле ab urbe condita)
  5. Публій Квірыній стаў кіраўніком Сірыі ў 759 годзе ад заснавання Рыма (6 год н.э. паводле ab urbe condita)
  6. Перапіс у Іўдзеі пры Квірынію згадвае Іосіф Флавій (Іўдзейскія старажытнасці. XVIII, 1)
  7. 1 2 Аляксандр ЯРАШЭВІЧ. «І НАРАДЗІЛА СЫНА СВАЙГО…». Сюжэты Божага Нараджэння ў старабеларускім мастацтве
  8. Пастанова Вярхоўнага Савета РСФСР ад 27.12.1990 N 2981-I «Пра аб’яву 7 студзеня (Раства Хрыстова) непрацоўным днём»
  9. Як Дзень падарункаў
  10. Гл. працоўны кодэкс Балгарыі «Кодэкс працы» — http://www.mlsp.government.bg/bg/law/law/KT.doc Архівавана 31 студзеня 2012. (балг.)
  11. Гл. закон Латвійскай Рэспублікі «Пра святочныя і памятныя дні» — http://www.likumi.lv/doc.php?id=72608 (лат.)
  12. У пярэдадне Раства Літва будзе адпачываць

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Святы 25 снежня
Катэгорыя·Дванадзесятыя святы
Катэгорыя·Нараджэнне Хрыстова
Катэгорыя·Зімовыя святы
Катэгорыя·Ісус Хрыстос
Катэгорыя·Жыціе Багародзіцы
Катэгорыя·Хрысціянскія святы
Катэгорыя·Святы 7 студзеня
Катэгорыя·Нараджэнне Хрыстова
Катэгорыя·Святы паводле алфавіта
Катэгорыя·Евангелле паводле Лукі
Катэгорыя·Евангелле паводле Матфея