wd wp Пошук:

Крэйсер

Крэйсер Аўрора

Крэйсер (нідэрл. kruiser - крейсіраваць, плаваць па вызначаным маршруце) — клас баявых надводных караблёў, здольных выконваць задачы незалежна ад асноўнага флоту, сярод якіх можа быць барацьба з лёгкімі сіламі флоту і гандлёвымі судамі суперніка, абарона злучэнняў баявых караблёў і канвояў судоў, агнявая падтрымка прыморскіх флангаў сухапутных войскаў і забеспячэнне высадкі марскіх дэсантаў, пастаноўка мінных загарод і іншыя. З другой паловы XX стагоддзя тэндэнцыя да ўзбуйнення баявых злучэнняў для забеспячэння абароны ад авіяцыі праціўніка і спецыялізацыя судоў для выканання пэўных задач прывяла да практычнага знікнення караблёў агульнага прызначэння, якімі з’яўляюцца крэйсеры, з флатоў шматлікіх краін. Толькі ваенна-марскія сілы ЗША, Расіі і Перу выкарыстоўваюць іх у цяперашні час.

Літаратура

Гл. таксама

іншае

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Крэйсеры
Катэгорыя·Тыпы ваенных караблёў