wd wp Пошук:

Абарончая сцяна

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Мур, значэнні. Сцяна́, мур — у фартыфікацыі — гістарычнае абарончае збудаванне.

Будавалася з гліны, дрэва або камяню (мур) і мела вышыню ў чалавечы рост, а часцей значна вышэй. Звычайна, часткова або цалкам, абкружала месца, якое трэба было абараніць, напрыклад, паселішча. Часта сцены спалучаліся з натуральнымі перашкодамі, у т.л. схілы ўзгоркаў, рэкі або скалы. Трапіць у месца, абароненае сценамі, звычайна можна было толькі праз браму. У сярэднявеччы ўзвядзенне сцен было прывілеям, які даваўся паселішчам разам з гарадскім правам, таму сцены сталі сімвалам гарадоў.

Гарадскія сцены Антыёхіі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Фартыфікацыйныя збудаванні
Катэгорыя·Горад
Катэгорыя·Гісторыя архітэктуры