wd wp Пошук:

Аравійскае мора

Карта Арабскага мора
Від на Арабскае мора, штат Керала, паўднёвая Індыя

Араві́йскае мо́ра — паўзамкнёнае мора, частка Індыйскага акіяна паміж Аравійскім паўвостравам на захадзе і паўвостравам Індастан на ўсходзе. Плошча — 4832 тыс. км². Сярэдняя глыбіня 2734 м, найбольшая - 5803 м. Буйныя залівы: Адэнскі, Аманскі, Кач, Камбейскі. Буйныя астравы: Сакотра, Лакадзіўскія. У мора ўпадае рака Інд. Клімат трапічны мусонны, вясной, летам і восенню частыя тайфуны.

Абмывае берагі Самалі, Джыбуці, Емена, Амана, ААЭ, Саудаўскай Аравіі, Кувейта, Ірака, Ірана, Пакістана, Індыі. Галоўныя порты: Мумбай (Індыя), Карачы (Пакістан), Адэн (Емен).

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Моры Індыйскага акіяна