wd wp Пошук:

Фрэдэрык Тэадор Фрэлінгуйсен

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Фрэдэрык Тэадор Фрэлінгуйсен (англ.: Frederick Theodore Frelinghuysen) — амерыканскі палітык-рэспубліканец, сенатар, 29-ы Дзяржсакратар ЗША.

Фрэлінгуйсен нарадзіўся ў Мілстоўне, штат Нью-Джэрсі, у сям’і Фрэдэрыка Фрэлінгуйсена-старэйшага (1788—1820) і Мэры Думонт. Пасля смерці бацькі яго выхоўваў дзядзька, Тэадор Фрэлінгуйсен (1787—1862).

Яго дзед, Фрэдэрык Фрелінгуйсен (1753—1804), быў адвакатам, прымаў удзел у распрацоўцы Канстытуцыі Нью-Джэрсі, прымаў удзел у Вайне за незалежнасць ЗША (1778—1779 і 1782—1783). З 1793 па 1796 прадстаўляў свой штат у Сенаце ЗША.

Яго дзядзька, Тэадор Фрелінгуйсен (1787—1862), быў Генеральным пракурорам Нью-Джэрсі ў 1817—1829 гадах, а ў 1829—1835 прадстаўляў свой штат Сенаце ЗША. На прэзідэнцкіх выбарах 1844 года быў вылучаны кандыдатам у віцэ-прэзідэнты ЗША ад партыі вігаў. У 1839—1850 быў канцлерам Нью-Ёркскага ўніверсітэта, пасля чаго быў абраны на пасаду прэзідэнта Ратгерскага каледжа, якую займаў да сваёй смерці.

Сам Фрэдэрык Фрелінгуйсен ў 1836 годзе скончыў Ратгерскі каледж. У 1839 годзе быў прыняты ў калегію адвакатаў. Працаваў юрыстам у такіх кампаніях, як Central Railroad of New Jersey, Morris Canal and Banking Company, і многіх іншых.

Ажаніўся з Мацільдай ​​Элізабет Грызвальд, якая нарадзіла ад яго чацвёра дзяцей: Фрэдэрыка, Джорджа Грызвальда (1851—1936), Тэадора (? −1931), і Мацільду Грызвальд, якая выйшла замуж за Генры Уінтрапа Грэя.

Сенатар ЗША, сакратар кабінета міністраў Прэзідэнта. Быў абраны сенатарам ад штата Нью-Джэрсі ў Сенат Злучаных Штатаў, і займаў гэты пост з 1867 па 1869, а затым з 1871 па 1877 год. Яго знаходжанне ў Сенаце адзначана яго галасаваннем за імпічмент прэзідэнта Эндру Джонсану. Быў прызначаны дзяржаўным сакратаром у Адміністрацыі Прэзідэнта Чэстэра Артура і займаў гэты пост з 1881 да 1885 года.

Зноскі

  1. 1 2 Frederick Theodore Frelinghuysen // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Frederick Theodore Frelinghuysen // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Frederick Theodore Frelinghuysen // GeneaStar
  4. geni.com — 2006. — 175000000 экз.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 жніўня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нью-Джэрсі
Катэгорыя·Сенатары ЗША
Катэгорыя·Выпускнікі Ратгерскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Дзяржаўныя сакратары ЗША
Катэгорыя·Памерлі ў 1885 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1817 годзе
Катэгорыя·Члены Рэспубліканскай партыі ЗША
Катэгорыя·Памерлі ў Нью-Джэрсі
Катэгорыя·Памерлі 20 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных