wd wp Пошук:

Тэхас

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Тэхас (значэнні).

Тэхас (англ.: Texas) — штат на поўдні ЗША. Займае 2-е месца па плошчы (пасля Аляскі) і па насельніцтву (пасля Каліфорніі). З’яўляецца адным з цэнтраў сельскай гаспадаркі, жывёлагадоўлі, адукацыі, а таксама нафтавай і хімічнай прамысловасцяў ЗША.

Геаграфія

Карта Тэхаса

Тэхас размешчаны на поўдні ЗША на мяжы з Мексікай. Таксама мяжуе са штатамі Нью-Мексіка, Аклахома, Арканзас і Луізіяна. Мае выхад да Мексіканскага заліва.

Сталіца штата — горад Осцін. На тэрыторыі штата налічваюцца 22 агламерацыі і 2 мегаполіса. Самыя буйныя гарады — Х’юстан, Далас і Сан-Антоніа, Арлінгтан, Корпус-Крысты.

Судовая сістэма

Штат Тэхас мае складаную судовую структуру, яна падзяляецца на 5 шырокіх узроўняў: вышэйшыя апеляцыйныя суды, прамежкавыя апеляцыйныя суды, дзяржаўныя суды першай інстанцыі, акруговыя суды і мясцовыя суды першай інстанцыі.[3]

У 2018 годзе ўзровень злачыннасці ў штаце знізіўся на 5,4% у параўнанні з 2017 годам.[4]

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.
  2. 2020 United States Census / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША Праверана 20 сакавіка 2022.
  3. https://texas.courtrecords.org/criminal-court-records/ Архівавана 29 чэрвеня 2020.
  4. https://www.dps.texas.gov/administration/crime_records/pages/crimestatistics.htm
Тэмы гэтай старонкі (4):
Штаты ЗША
Тэхас
Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных