wd wp Пошук:

Кентукі

Кентукі (англ.: Kentucky, Commonwealth of Kentucky) — садружнасць на ўсходзе ЗША, мае правы штата ЗША, уваходзіць у лік так званых штатаў Паўднёва-Усходняга Цэнтра. Насельніцтва 4 042 000 чалавек (25-е месца сярод штатаў; дадзеныя 2000 г.). Сталіца — Франкфарт. Найбуйнейшы горад — Луісвіл, іншыя буйныя гарады — Лексінгтан, Авенсбора, Боўлінг-Грын, Хопкінсвіл.

Афіцыйная мянушка Кентукі — «Штат мятліка» (Bluegrass State).

Большая частка займае вапняковае плато Камберленд (вышыня 250—400 м), расчлянёнае далінамі рэк Камберленд, Грын-Рывер і Кентукі.

Вядомыя асобы

Судовая сiстэма

Суд Кентукі ўяўляе сабой чатырохузроўневую сістэму, якая ўключае Вярхоўны, Апеляцыйны, Акруговы і Раённы суды. У 2002 годзе была прынятая папраўка да канстытуцыі, якая афіцыйна санкцыянуе стварэнне судоў па сямейных справах. Вярхоўны суд Кентукі з’яўляецца найвышэйшым судом і канчатковым тлумачальнікам закона. Ён складаецца з сямі суддзяў, якія абіраюцца ад сямі апеляцыйных акруг на васьмігадовы тэрмін. Галоўны суддзя абіраецца на чатырохгадовы тэрмін. Вярхоўны суд таксама адказвае за ўстанаўленне правiлаў практыкі і працэдур для Суда, якія ўключаюць паводзіны суддзяў і адвакатаў.[3]

Судовая ўлада фінансуецца за кошт асігнаванняў Генеральнай Асамблеі. Бюджэт складае прыкладна 3 працэнты ад агульных фондаў штата на кожны двухгадовы перыяд. У 2018 годзе дзяржаўны судовы бюджэт склаў 388 155 200 $.[4]

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.
  2. Population Estimates Program
  3. https://kentucky.courtrecords.org/criminal-court-records/ Архівавана 17 кастрычніка 2020.
  4. https://kycourts.gov/aoc/budget/Pages/default.aspx Архівавана 3 кастрычніка 2020.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Штаты ЗША
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Кентукі