У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Байдэн.
Джозеф Рабінет «Джо» Байдэн-Малодшы (англ.: Joseph Robinette “Joe” Biden, Jr., ІРА: [‘dʒoʊsɛf rɒbɪ’nɛt ‘bаɪdɛn]; нар. 20 лістапада 1942, Скрэнтан, Пенсільванія) — амерыканскі палітык, 46-ы Прэзідэнт ЗША.
З 3 студзеня 1973 па 15 студзеня 2009 — сенатар-дэмакрат ад штата Дэлавэр, узначальваў сенацкія камітэты па судовых справах, па міжнародных адносінах. З 27 жніўня 2008 афіцыйны кандыдат у віцэ-прэзідэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі (у пары з Баракам Абамам). Заступіў на пасаду адначасова з Баракам Абамам 20 студзеня 2009 года.
У пачатку красавіка 2020 года стала вядома, што Джо Байдэн, пасля выхаду з гонкі яго суперніка — сенатара Берні Сандэрса, стаў адзіным кандыдатам Дэмакратычнай партыі на чарговых прэзідэнцкіх выбарах у пары з Камалай Харыс як кандыдаткай на пасаду віцэ-прэзідэнта. Станам на 7 лістапада 2020 года Байдэн набраў патрэбную для перамогі колькасць галасоў выбаршчыкаў, перамогшы ў штате Пенсільванія[7].
10 снежна 2020 абраны прэзідэнт ЗША Джозеф Байдэн і яго напарніца па перадвыбарнай гонцы Камала Харыс названы ўладальнікамі звання «Чалавек года» па версіі часопіса «Time».
Інаўгурацыя 46-га Прэзідэнта ЗША адбылася 20 студзеня 2021 года. Джо Байдэн змяніў на гэтай пасадзе Дональда Трампа.