wd wp Пошук:

Мічыган

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Мічыган (значэнні). Мічыган (англ.: Michigan) — штат на поўначы ЗША. Кветка-сімвал штата з 1897 года — яблыневы квецень. Мічыган таксама называюць «Штат Расамах» і «Штат у Вялікага Возера». Плошча штата 250,7 тыс. км² (11-е месца ў ЗША), з якіх 41,3 % — водная паверхня. Штат складаецца з 2-х паўвастравоў: Верхняга і Ніжняга, якія злучаныя паміж сабой мастом Макіна, а таксама мноства дробных астравоў. На тэрыторыі штата знаходзіцца больш за 11 тысяч дробных азёр. Мічыган мяжуе з канадскай правінцыяй Антарыа і амерыканскімі штатамі Агая, Індыяна і Вісконсін. Мае водную мяжу са штатамі Ілінойс і Мінесота.

Сталіца штата — Лансінг. Найбуйнейшыя гарады — Дэтройт, Гранд-Рапідс, Уорэн. Мічыган знаходзіцца ў зоне вільготнага кантынентальнага клімата.

Гісторыя

26 студзеня 1837 года Мічыган увайшоў у склад ЗША і стаў 26-ым штатам.

Эканоміка

Дэтройт з’яўляецца цэнтрам амерыканскага машынабудавання. Таксама істотнымі крыніцамі прыбытку з’яўляюцца турызм і паляванне. Карысныя выкапні: нафта, жалезная руда, прыродны газ. Штат займае першае месца па здабычы торфа ў Злучаных Штатах.

Паводле Бюро Эканамічнага аналізу, ВУП у 2003 годзе склаў 365 млрд. Долараў.

Судовая сістэма

Судовая сістэма Мічыгана — гэта аб’яднанне ўсіх судоў штата ў рамках канцэпцыі «Адзінага суда». Гэтая канцэпцыя дапускае функцыянаванне судовай сістэмы штата як адзінага падраздзялення, якое складаецца з розных структур, кожная з якіх выконвае сваю функцыю. Судовая сістэма ўключае:

Судовая сістэма штата на 95 % фінансуецца з дзяржаўнага фонду. У 2019 годзе на яе фінансаванне было выдзелена 310 713 500$, што на 1,76 % больш, чым у 2018 годзе[5].

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.
  2. 2020 United States Census / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША Праверана 20 сакавіка 2022.
  3. 1 2 Determine the time zone for Michigan?Мічыган.
  4. https://michigan.courtrecords.org/criminal-court-records/ Архівавана 5 лістапада 2020.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Мічыган
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Штаты ЗША
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара