wd wp Пошук:

Джон Мідлтан Клейтан

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Джон Мідлтан Клейтан (англ.: John Middleton Clayton; 24 ліпеня 1796 — 9 лістапада 1856) — паўночнаамерыканскі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія

Скончыў Ельскі ўніверсітэт, займаўся юрыдычнай практыкай з 1819 года. З 1824 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў штата Дэлавэр, у 1826—1828 гадах дзяржаўны сакратар штата. У 1829 годзе выбраны ў Сенат ЗША; быў сенатарам да 1836 года, а затым таксама ў 1845—1849 і з 1853 года да смерці. У 1837—1839 гадах займаў пасаду Вярхоўнага суддзі штата Дэлавэр. Пік палітычнай кар’еры Клейтана прыйшоўся на 1849—1850 гады, калі прэзідэнт Закары Тэйлар прызначыў яго Дзяржаўным сакратаром ЗША. Найбольш значным дзеяннем Клейтана на гэтай пасадзе было падпісанне 18 красавіка 1850 года так званага «Догавара Клейтана-Бульвера» паміж ЗША і Вялікабрытаніяй (названы ад імёнаў Клейтана і брытанскага міністра замежных спраў Генры Бульвер-Літана); згодна з гэтым дагаворам абедзве дзяржавы абавязаліся не каланізаваць незалежныя рэспублікі Цэнтральнай Амерыкі і гарантаваць даступнасць суднам усіх краін канала паміж Атлантычным і Ціхім акіянамі, які калі-небудзь будзе пракладзены па тэрыторыі якой-небудзь з гэтых рэспублік.

Зноскі

  1. 1 2 John M. Clayton // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 John Middleton Clayton // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Турынская акадэмія навук — 1757. Праверана 1 снежня 2020.
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дэлавэры
Катэгорыя·Памерлі ў Дэлавэры
Катэгорыя·Выпускнікі Ельскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 ліпеня
Катэгорыя·Памерлі 9 лістапада
Катэгорыя·Памерлі ў 1856 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1796 годзе
Катэгорыя·Сенатары ЗША
Катэгорыя·Дзяржаўныя сакратары ЗША
Катэгорыя·Асобы