wd wp Пошук:

Мінесота

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Мінесота (значэнні).

Штат Мінесота (англ.: Minnesota) — штат на поўначы ЗША. На поўначы мяжуе з канадскімі правінцыямі: Манітоба і Антарыа. На ўсходзе штат мяжуе з Вісконсінам, на поўдні з Аявай, на захадзе з Паўночнай і з Паўднёвай Дакотай.

Буйнейшым горадам штата з’яўляецца Мінеапаліс, сталіца знаходзіцца ў горадзе Сент-Пол. Іншыя буйныя гарады: Блумінгтан, Дулут, Рочэстэр, Бруклін-Парк.

Гісторыя

Да сярэдзіны XIX ст. Мінесота была населена пераважна індзейскімі плямёнамі сіў і аджыбвэ. Назва штата паходзіць ад выразу дакота Waåbdi Wakiya M ni Sota Makoce (“зямля, дзе чыстыя воды адлюстоўваюць хмары”)[3]. У 1951 г. аджыбвэ і сіў заключылі шэраг дагавораў з ЗША, якія прадугледжвалі перадачу часткі зямель белым пасяленцам, наўзамен атрымалі 3 750 000 долараў[4]. Пасля гэтага пачалася масавая міграцыя фермераў.

11 мая 1858 года штат Мінесота ўвайшоў у склад ЗША і стаў 32 штатам. У тым жа годзе была прынята яго канстытуцыя. У 1862 г. адбылося паўстанне сіў. Пасля яго здушэння індзейскія тэрыторыі яшчэ больш скараціліся.

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.
  2. Population Estimates Program
  3. Homelands
  4. 1851 Dakota Land Cession Treaties
Тэмы гэтай старонкі (4):
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Мінесота
Штаты ЗША
Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу