wd wp Пошук:

Джордж Герберт Уокер Буш

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Буш. .mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Джордж Герберт Уокер Буш (англ.: George Herbert Walker Bush, 12 чэрвеня 1924 — 30 лістапада 2018) — 41-ы прэзідэнт ЗША, віцэ-прэзідэнт пры Рональдзе Рэйгане (у 1981—1989 гадах), сенатар, дыпламат, дырэктар ЦРУ. Буш з’яўляецца найстарэйшым амерыканскім прэзідэнтам і віцэ-прэзідэнтам з усіх, што калісьці жылі. Ён таксама быў апошнім прэзідэнтам-ветэранам Другой сусветнай вайны. Буш часта згадваецца як «Джордж Г. У. Буш», «Буш 41», «Буш-старэйшы» або «Джордж Буш-старэйшы», каб адрозніць яго ад яго старэйшага сына, Джорджа Буша, які быў 43-м прэзідэнтам Злучаных Штатаў. Да прэзідэнцтва свайго сына, ён быў вядомы проста як Джордж Буш ці прэзідэнт Буш.

Біяграфія

Буш з прэзідэнтам Рональдам Рэйганам

Нарадзіўся ў Масачусетсы у сям’і сенатара і нью-ёркскага банкіра Прэската Буша і Дораці Уолкер Буш. Пасля нападу на Пёрл-Харбар ў 1941 годзе на свой 18-ы дзень нараджэння Буш паступіў у Ваенна-марскія сілы ЗША і стаў самым маладым лётчыкам ВМС ЗША ў той час. Ён служыў да канца вайны, затым паступіў у Ельскі ўніверсітэт. Скончыўшы яго ў 1948 годзе, ён пераехаў з сям’ёй у Тэхас, дзе пачаў нафтавы бізнес, стаўшы мільянерам да 40 гадоў.

Джордж Буш стаў удзельнічаць у палітыцы неўзабаве пасля заснавання ўласнай нафтавай кампаніі. Член Палаты прадстаўнікоў Сената (1966—71). Прадстаўнік ЗША у ААН (1970—72), а пасля дырэктар ЦРУ (1976—77). Яму не ўдалося атрымаць намінацыю ад Рэспубліканскай партыі на пасаду прэзідэнта ў 1980 годзе, але ён быў абраны напарнікам кандыдата Рональда Рэйгана, і яны былі абраныя падчас выбараў. Падчас яго знаходжання на пасадзе, Буш узначальваў адміністрацыйныя мэтавыя групы па дэрэгуляванні і барацьбе з наркотыкамі.

У 1988 годзе Буш правёў паспяховую прэзідэнтскую кампанію і змяніў Рэйгана ў якасці прэзідэнта, перамогшы суперніка ад дэмакратаў Дукакіса. Падчас прэзідэнцтва Буша былі праведзеныя ваенныя аперацыі ў Панаме і ў Персідскім заліве, адбылося падзенне Берлінскай сцяны ў 1989 годзе, а Савецкі Саюз распаўся праз два гады. Ва ўнутранай палітыцы Буш адмовіўся ад перадвыбарных абяцанняў і пасля барацьбы з Кангрэсам падпісаў закон аб павелічэнні падаткаў, што падарвала яго пазіцыі сярод рэспубліканцаў. У выніку слабага аднаўлення ад эканамічнага спаду, працягу бюджэтнага дэфіцыту, а таксама моцнай выбарчай кампаніі незалежнага кандыдата Роса Пэро ён прайграў прэзідэнцкія выбары 1992 года дэмакрату Білу Клінтану.

Джордж Буш пакінуў свой пост у 1993 годзе, ён прымаў актыўны ўдзел, часта разам з Білам Клінтанам, у розных гуманітарных мерапрыемствах.

Прэзідэнцтва

Унутраная палітыка

Унутрыпалітычны курс Дж. Буша называўся «рэйганоміка без Рэйгана». Аднак, уласнай выразна сфармуляванай праграмы ён не меў, імкнучыся ва ўсім пераймаць папярэдніка. Менавіта недахоп свежай думкі быў асноўнай падставай для крытыкі прэзідэнта. Аднак, нягледзячы на тое, што ў гэты перыяд Кангрэс кантралявалі дэмакраты, Бушу ўдалося дасягнуць згоды паміж дзвюма партыямі па ключавых пытаннях унутранай і знешняй палітыкі, чым ён забяспечыў эфектыўнае выкананне сваёй праграмы. Бачнае месца ў прэзідэнцкіх мерапрыемствах належала барацьбе з наркаманіяй і арганізаванай злачыннасцю, вырашэнню экалагічных праблем, удасканаленню сістэмы аховы здароўя. Дзейнасць значна ўскладнялася эканамічным крызісам 19891992 гадоў, абумоўленай некаторымі негатыўнымі праявамі рэйганамікі. Асноўнай праблемай заставаўся дэфіцыт дзяржаўнага бюджэту і рост знешняга доўгу. Для яе рашэння Дж. Буш ажыццяўляў замарожванне дзяржаўных выдаткаў. Хоць падзенне вытворчасці было найменшым у пасляваенны перыяд, менавіта неспрыяльная эканамічная кан’юнктура стала асноўнай прычынай паразы прэзідэнта на выбарах 1992 года ад дэмакрата Біла Клінтана.

Знешняя палітыка

У знешняй палітыцы прэзідэнт таксама спрабаваў пераймаць папярэдніка — назва курса — «стрымліванне і запалохванне». Яго рэакцыя як прэзідэнта на дыпламатычныя ініцыятывы савецкага лідара М. Гарбачова спачатку была расцэнена неадэкватнай[крыніца?]. Аднак пасля сітуацыя змянілася. Адбыліся сустрэчы лідараў двух звышдзяржаў: у 1989 годзе на Мальце, калі было абвешчана аб завяршэнні халоднай вайны, і ў 1990 годзе ў Вашынгтоне. Пасля, у ліпені 1991 года, яны падпісалі дагавор аб скарачэнні стратэгічных наступальных узбраенняў (СНУ-1). У снежні 1989 года Буш ініцыяваў інтэрвенцыю ў Панаму з нагоды барацьбы з наркаманіяй для звяржэння генерала Нар’егі, што спрыяла росту яго папулярнасці ў ЗША. Поспех у Вайне ў Персідскім заліве супраць Ірака (1991) яшчэ больш падняў яго папулярнасць. Прычынай вайны быў востры міжнародны крызіс у гэтым рэгіёне ў 19891991 гадах, звязаны з анексіяй Іракам Кувейта. У 1990 годзе быў створаны «Шчыт пустыні» — кантынгент войскаў ЗША і іх саюзнікаў з мэтай абароны Саудаўскай Аравіі ад магчымай іракскай агрэсіі, а 17 студзеня28 лютага 1991 года ажыццяўлена аперацыя «Бура ў пустыні», вызвалены Кувейт, а на таталітарны рэжым Садама Хусейна накладзены санкцыі. На Блізкім усходзе Буш працягваў падтрымліваць Ізраіль і дамагацца яго прымірэння з АВП. Важнае значэнне ў перыяд Буша займалі амерыкана-кітайскія адносіны. Але прэзідэнт падтрымліваў як КНР, пра што сведчыць яго візіт у Пекін, так і Тайвань, сведчаннем чаго з’яўляецца ўзброеная дапамога апошняму, што выклікала незадаволенасць з боку абодвух кітайскіх дзяржаў. У чэрвені 1989 года сенат ЗША ўхваліў пакет санкцый супраць КНР (Адмова ад сумесных гандлёвых і эканамічных праграм), падставай да чаго стала расправа камуністычных улад над студэнтамі-маніфестантамі ў Пекіне. Узяў Дж. Буш ўдзел і ў садзейнічанні аб’яднанню Германіі: ён быў адным з тых, хто 12 верасня 1990 года ў Маскве падпісаў Дагавор аб урэгуляванні германскага пытання, які прадугледжваў аб’яднанне ФРГ і ГДР. Пасля распаду СССР ЗША падтрымалі новыя незалежныя дзяржавы і ўсталявалі з імі дыпламатычныя адносіны. Наконт праграмы СРА, то Буш працягнуў развіццё САІ Рэйгана. У 1991 і 1993 гадах падпісаў два пагадненні з СССР/Расіяй аб скарачэнні стратэгічных узбраенняў.

Сям’я

Яго сын Джордж, 43-і прэзідэнт ЗША (2001—2009), служыў у якасці 46-га губернатара Тэхаса (1995—2000) і з’яўляецца адным з двух прэзідэнтаў (разам з Джонам Квінсі Адамсам), які быў сынам былога прэзідэнта. Другі сын Буша — Джэб служыў у якасці 43-га губернатара Фларыды (1999—2007) і зрабіў няўдалую спробу балатавацца на пасаду прэзідэнта ў 2016 годзе.

Смерць

Джордж Буш-старэйшы памёр увечары 30 лістапада 2018 года ў Х’юстане, на 95-м годзе жыцця. Апошнія некалькі гадоў пакутаваў ад хваробы Паркінсона і вымушаны быў перасоўвацца ў інвалідным крэсле. За апошні год яго двойчы шпіталізавалі, 22 красавіка (праз інфекцыйную хваробу) і 28 мая (праз нізкі ціск). Перад гэтым, 17 красавіка, памёрла яго жонка Барбара[11][12][13].

Цікавыя факты

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118844911 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. George H. W. Bush // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. http://www.cnn.com/2012/12/14/us/george-h-w-bush---fast-facts/
  4. https://www.washingtonpost.com/local/obituaries/george-hw-bush-41st-president-of-the-united-states-dies-at-94/2018/11/30/42fa2ea2-61e2-11e8-99d2-0d678ec08c2f_story.html?noredirect=on Праверана 1 снежня 2018.
  5. https://www.tagesschau.de/ausland/bushgeorge-senior-nachruf-101.html Праверана 1 снежня 2018.
  6. http://www.leparisien.fr/international/l-ancien-president-americain-george-bush-est-decede-01-12-2018-7958361.phpLe Parisien, 2018. Праверана 1 снежня 2018.
  7. 1 2 3 4 5 6 7 8 Lundy D. R. The Peerage
  8. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  9. NNDB — 2002.
  10. (unspecified title) Праверана 7 мая 2020.
  11. Наша Ніва: Памёр 41-ы прэзідэнт ЗША
  12. Памёр экс-прэзідэнт ЗША Джордж Буш-старэйшы (укр.)
  13. Памёр Джордж Буш-старэйшы: прэзідэнт, які баяўся незалежнай Украіны (укр.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (42):
Катэгорыя·Памерлі ў 2018 годзе
Катэгорыя·Палітычныя дынастыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1924 годзе
Катэгорыя·Пастаянныя прадстаўнікі ЗША пры ААН
Катэгорыя·Постаці спецслужбаў ЗША
Катэгорыя·Узнагароджаныя Паветраным медалём (ЗША)
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Гданьска
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Члены Рэспубліканскай партыі ЗША
Катэгорыя·Артыкулы са сцвярджэннямі без крыніц
Катэгорыя·Выпускнікі Ельскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Дырэктары ЦРУ
Катэгорыя·Амерыканскія лётчыкі Другой сусветнай вайны
Катэгорыя·Ганаровыя дактары Гарвардскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Перамогі ў Другой сусветнай вайне
Катэгорыя·Чалавек года па версіі часопіса «Time»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белага льва
Катэгорыя·Кандыдаты ў прэзідэнты ЗША (1992)
Катэгорыя·Памерлі ў Тэхасе
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Члены Палаты прадстаўнікоў ЗША
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Дружбы (Казахстан)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Пахаваныя ў Тэхасе
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Кракава
Катэгорыя·Віцэ-прэзідэнты ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Епіскапалы
Катэгорыя·Рыцары Вялікага крыжа ордэна Лазні
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Масачусетсе
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Берліна
Катэгорыя·Постаці ЦРУ
Катэгорыя·Памерлі 30 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 чэрвеня
Катэгорыя·Прэзідэнты ЗША
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага Крыжа ордэна Заслуг перад Рэспублікай Польшча
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Вікікрыніцы
Катэгорыя·Узнагароджаныя Прэзідэнцкім медалём Свабоды