wd wp Пошук:

Роберт Лансінг

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Роберт Лансінг (англ.: Robert Lansing, 17 кастрычніка 1864, Уотэртаўн, штат Нью-Ёрк — 30 кастрычніка 1928, Вашынгтон) — амерыканскі юрыст і дзяржаўны дзеяч, займаў пасаду Дзяржаўнага сакратара ЗША ў 1915—1920 гадах, у адміністрацыі прэзідэнта Вудра Вільсана.

Біяграфія

У 1886 годзе скончыў Амхерсцкі каледж. Займаўся юрыдычнай практыкай ва Уотэртаўне. У 1890 годзе ажаніўся з Элеанорай Фостэр. У якасці спецыяліста міжнароднага права ўдзельнічаў у некалькіх міжнародных арбітражах паміж ЗША і Брытанскай імперыяй па пытанні аб кітабойстве ў Берынгавым моры, аб межах Аляскі, і аб рыбалоўстве ў паўночнай Атлантыцы, якія праходзілі з пасярэдніцтвам Расіі.

У 1915—1920 гадах займаў пасаду дзяржаўнага сакратара ЗША. У 1917 годзе заключыў здзелку аб куплі Дацкай Вест-Індыі. У лістападзе 1917 года падпісаў пагадненне Лансінг — Ісіі, па якім ЗША прызналі «наяўнасць асаблівых інтарэсаў Японіі ў Кітаі». У абмен на гэта Японія прызнала амерыканскую палітыку «адкрытых дзвярэй».

Лічачы, што перамога Германіі ў Першай сусветнай вайне 1914—1918 гадоў пагражала б інтарэсам ЗША, выступаў за добразычлівы нейтралітэт у адносінах да Антанты, а затым і за непасрэдны ўдзел ЗША ў вайне супраць Германіі.

У 1919 годзе ўзначальваў амерыканскую дэлегацыю на Парыжскай мірнай канферэнцыі.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Robert Lansing // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Лансинг Роберт // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Лансинг Роберт // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118778757 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  6. geni.com — 2006. — 175000000 экз.
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Члены Дэмакратычнай партыі ЗША
Катэгорыя·Памерлі 30 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1864 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Амхерсцкага каледжа
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дзяржаўныя сакратары ЗША
Катэгорыя·Памерлі ў 1928 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Нью-Ёрку
Катэгорыя·Нарадзіліся ў штаце Нью-Ёрк
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 кастрычніка