wd wp Пошук:

Джэральд Форд

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Форд. .mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Джэральд Рудальф Форд (англ.: Gerald Rudolph Ford, Jr., 14 ліпеня 1913 — 26 снежня 2006) — 38-ы прэзідэнт ЗША (1974—1977).

Нарадзіўся ў Амаха, штат Небраска, под імем Леслі Лінч Кінг-малодшы ў сям’і бінзэсмена Леслі Лінч Кінга-старэйшага і студэнткі Дораці Аер Гарднер. Праз два тыдні пасля яго нараджэння яго маці, з-за алкагалізму і дамашняга гвалту мужа, збегла з сынам да сваіх бацькоў у горад Гранд-Рапідс, Мічыган, дзе будучы палітык і вырас. У 1917 Гарднер выйшла замуж за Джэральда Форда, які неафіцыйна ўсынавіў Леслі і вырасціў яго як свайго сына пад сваім імем (Форд-малодшы афіцыйна змяніў яго ў 1935).

Скончыў Мічыганскі ўніверсітэт (1935) і Ельскі ўніверсітэт (1941). Падчас навучання ў Мічыгане граў у камандзе па амерыканскаму футболу і атрымаў запрашэнні перайсці ў прафесіянальную лігу ад Грын-Бей Пэкерс і Дэтройт Лаянз, але адмовіўся, бо жадаў працягнуць адукацыю ў юрыдычнай сферы. Пасля завяршэння Ельскай юрыдычнай школы вярнуўся ў Гранд-Рапідс, дзе пачаў юрыдычную практыку. У 1942—1946 гг. служыў у ВМФ (удзельнік Другой сусветнай вайны на Ціхім акіяне).

У 1948 нечакана перамог дзеючага прадстаўніка ад 5-й акругі Мічыгана на рэспубліканскіх партыйных выбарах і быў абраны ў Палату Прадстаўнікоў, дзе пазнаёміўся з Рычардам Ніксанам, з якім яны пасля сталі сябрамі. У 1949—1973 гг. член Палаты Прадстаўнікоў ад Рэспубліканскай партыі, у 1963 абраны старшынёй Рэспубліканскай канферэнцыі ў Палаце Прадстаўнікоў, а з 1965 года лідар фракцыі рэспубліканцаў у палаце. У 1963—1964 гг. быў членам камісіі Уорэна, якая расследавала забойства Джона Кенэдзі.

У час палітычнага крызісу («Уотэргейт») пасля адстаўкі віцэ-прэзідэнта Спіра Агню з-за абвінавачванняў у карупцыі быў прызначаны на яго пасаду (зацверджаны на пасадзе Кангрэсам 6 снежня 1973), а пасля адстаўкі Рычарда Ніксана 9 жніўня 1974 г. стаў прэзідэнтам ЗША — адзіным чалавекам, які атрымаў гэту пасаду без удзелу ў выбарах. Адным з першых рашэнняў новага прэзідэнта стала памілаванне яго папярэдніка за любыя правапарушэнні, якой той мог зрабіць, — памілаванне выклікала значнае падзенне рэпутацыі Форда, але з цягам часу стала лічыцца верным рашэннем, якое дапамагло краіне хутчэй аправіцца ад Уотэргейта. Новым віцэ-прэзідэнтам быў прызначаны лідар ліберальнага крыла рэспубліканцаў, былы губернатар штата Нью-Ёрк Нелсан Рокфелер.

Працягнуў курс папярэдняй адміністрацыі, у т.л. на разрадку міжнароднай напружанасці, правёў Уладзівастокскі саміт з лідарам СССР Леанідам Брэжневым для распрацоўкі новага пагаднення аб скарачэнні ядзерных арсеналаў у 1974. Вясной 1975 скончыў В’етнамскую вайну, загадаў правесці эвакуацыю амерыканскіх грамадзян і прыняць паўднёвав’етнамскіх бежанцаў. У мае 1975 накіраваў корпус марской пяхоты на вызваленне захопленага чырвонымі кхмерамі ў Кампучыі судна Маягуэс, а ў жніўні прыняў удзел у падпісанні Заключнага акта НБСЕ ў Хельсінкі. Адмовіўся выдаткаваць фінансавыя сродкі на выратаванне Нью-Ёрка ад банкруцтва — дапамога была перадана толькі пасля значнага скарачэння расходаў горада.

На выбарах 1976 г. сутыкнуўся з моцным суперніцтвам у партыйных выбарах з боку кансерватараў на чале з Рональдам Рэйганам, якога перамог з невялікай перавагай, а потым прайграў прэзідэнцкія выбары губернатару Джорджыі дэмакрату Джымі Картэру. Памёр 26 снежня 2006 ў сваім доме Ранча-Міраж у Каліфорніі, пахаваны ў Прэзідэнцкім музеі Джэральда Форда ў Гранд-Рапідс.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Gerald Ford // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118534297 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. http://www.washingtonpost.com/wp-dyn/content/article/2006/12/26/AR2006122601257.html
  5. 1 2 3 4 5 6 Lundy D. R. The Peerage
  6. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  7. https://www.fordlibrarymuseum.gov/museum/growingupgrandqr.pdfGerald R. Ford Presidential Library. Праверана 10 сакавіка 2020.
  8. https://nesa.org/for-eagle-scouts/famous-eagle-alumni/National Eagle Scout Association. Праверана 10 сакавіка 2020.
  9. 1 2 3 http://bioguide.congress.gov/scripts/biodisplay.pl?index=F000260

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Масоны ЗША
Катэгорыя·Памерлі ў Каліфорніі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Крыжа зямлі Марыі 1 класа
Катэгорыя·Члены Рэспубліканскай партыі ЗША
Катэгорыя·Выпускнікі Мічыганскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выпускнікі Ельскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Перамогі ў Другой сусветнай вайне
Катэгорыя·Памерлі 26 снежня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Памерлі ў 2006 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1913 годзе
Катэгорыя·Члены Палаты прадстаўнікоў ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Омасе
Катэгорыя·Віцэ-прэзідэнты ЗША
Катэгорыя·Кандыдаты ў прэзідэнты ЗША (1976)
Катэгорыя·Епіскапалы
Катэгорыя·Выкладчыкі Гарвардскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Пахаваныя ў Мічыгане
Катэгорыя·Рычард Ніксан
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 ліпеня
Катэгорыя·Выкладчыкі Прынстанскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Узнагароджаныя Залатым Медалём Кангрэса
Катэгорыя·Прэзідэнты ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Узнагароджаныя Прэзідэнцкім медалём Свабоды