wd wp Пошук:

Васіль Яраслававіч Сліпак

Васіль Яраслававіч Сліпак (укр.: Василь Ярославович Сліпак; 20 снежня 1974, Львоў, УССР — 29 чэрвеня 2016, с. Луганскае) — украінскі оперны спявак, саліст Парыжскай нацыянальнай оперы[2][3], валанцёр, удзельнік баявых дзеянняў падчас вайны на ўсходзе Украіны ў складзе дабравольніцкага ўкраінскага корпуса «Правы сектар». Герой Украіны.[4]

Біяграфія

Васіль Сліпак нарадзіўся ва Львове. Выхаванец Львоўскай харавой капэлы «Дударык»,[5] у 1997 годзе скончыў Львоўскую музычную акадэмію імя Лысенкі.[6] Пасля сканчэння навучання яго запрасілі ў Парыжскую оперу «Опера Бастылія». Ва Францыі Сліпак спяваў у «Гранд-Апера», «Атэней», Опера «Бастылія», а таксама ў оперных тэатрах гарадоў Масі, Ліёна і Сен-Эцьена.[7]

Парыжская аўдыторыя называла яго Мефістофелем з-за выдатнага выканання гэтай партыі ў оперы Шарля Гуно «Фауст».[8]

Калі пачаўся Еўрамайдан, з-за падпісанага з операй кантракту Сліпак не мог паехаць у Кіеў, але ён падтрымліваў пратэстоўцаў у Парыжы: арганізоўваў украінскія акцыі і быў адным са стваральнікаў арганізацыі «Fraternité Ukrainienne» («Украінскае братэрства»).

Калі ва ўсходняй Украіне пачаўся канфлікт, спявак вырашае ехаць туды. Ён ваяваў у шэрагах «Правага сектара», у 7-м асобным штурмавым батальёне. На вайне ён скараціў сваю мянушку да «Міф» — гэта быў ягоны пазыўны.

Сліпака забіў снайпер падчас атакі сепаратыстаў паблізу Дэбальцава.[8]

Пахавалі спевака ў родным Львове.

Асноўныя оперныя партыі

Прэса пра спевака

Перыёдыка Украіны

Перыёдыка Французскай Рэспублікі

Перыёдыка іншых еўрапейскіх краін

Перыёдыка ЗША

Аргенціна, Бразілія, Інданезія

Зноскі

  1. https://ukraine-memorial.org/ua/biography/slipak-vasil-yaroslavovich/
  2. (фр.)  Le baryton-basse Wassyl Slipak tué sur le front en Ukraine (нявызн.). Radio France (29 чэрвеня 2016). Архівавана з першакрыніцы 1 ліпеня 2016. Праверана 29 чэрвеня 2016.
  3. Curriculium Vitae — Wassyl Slipak Архівавана 18 лютага 2018. (фр.)
  4. УКАЗ ПРЕЗИДЕНТА УКРАЇНИ №42/2017 Про присвоєння В.Сліпаку звання Герой України
  5. Архівавана 18 лютага 2018.Офіційний сайт Василя Сліпака
  6. Архівавана 18 лютага 2018.Офіційний сайт Василя Сліпака
  7. Славуты ўкраінскі оперны спявак Васіль Сліпак загінуў у Данбасе // Наша Ніва. — 2016. — 29 чэрвеня.
  8. 1 2 На Данбасе ад кулі снайпера загінуў оперны спявак // Белсат. ТВ. — 2016. — 29 чэрвеня

Літаратура

Спасылкі

Portal Біяграфіі Партал:
Біяграфіі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Артыкулы са спасылкамі на Вікіцытатнік
Вікіпедыя:Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Нарадзіліся 20 снежня
Нарадзіліся ў Львове
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Оперныя спевакі і спявачкі Украіны
Памерлі ў 2016 годзе
Асобы
Героі Украіны — кавалеры ордэна «Залатая Зорка»
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Нарадзіліся ў 1974 годзе
Памерлі 29 чэрвеня
Вікіпедыя:Артыкулы са складаным уваходам у Модуль:URL
Пахаваныя на Лычакаўскіх могілках
Карыстальнікі Facebook
Кавалеры ордэна «За мужнасць» I ступені
Вікіпедыя:Артыкулы з вікі-спасылкай, перададзенай у Модуль:URL
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Музыканты паводле алфавіта