wd wp Пошук:

Жак Афенбах

Жак Афенбах (фр.: Jacques Offenbach; 20 чэрвеня 1819, Кёльн — 5 кастрычніка 1880, Парыж) — французскі кампазітар і музыкант, заснавальнік і найбольш яркі прадстаўнік французскай класічнай аперэты.

3 1833 у Парыжы. Вучыўся ў Ф. Галеві (кампазіцыя). Іграў у тэатральных аркестрах, выступаў як віяланчэліст і дырыжор. У 1855—62 кіраваў створаным ім тэатрам «Буф-Парызьен». Аўтар сусветна вядомых аперэт: «Арфей у пекле» (1858), «Прыгожая Алена» (1864), «Парыжскае жыццё» (1866), «Перыкола» (1868), «Дачка тамбурмажора» (1879) і інш. У цэнтры большасці аперэт Ж. Афенбаха — з’едлівая сатыра, пародыя на буржуазна-арыстакратычнае грамадства. Музыка Ж. Афенбаха адметная вытанчанасцю, палкай танцавальнай рытмікай. 3 твораў лірычнага плана вылучаецца рамантычная опера «Казкі Гофмана» (1881).

І. Салярцінскі лічыў Афенбаха «адным з адораных кампазітараў XIX стагоддзя».

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118589598 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. Jacques Offenbach // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Dr. Constant v. Wurzbach Offenbach, Jacques // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 21. — S. 39.
  4. 1 2 3 4 Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  5. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  6. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118589598 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  7. https://www.francemusique.fr/personne/jacques-offenbach Праверана 11 студзеня 2020.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Віяланчэлісты
Катэгорыя·Выпускнікі Парыжскай кансерваторыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 чэрвеня
Катэгорыя·Кампазітары аперэт
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 чэрвеня
Катэгорыя·Памерлі 5 кастрычніка
Катэгорыя·Кампазітары Францыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кёльне
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1819 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Манмартр
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1822 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1880 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рамантычныя кампазітары
Катэгорыя·Памерлі 4 кастрычніка
Катэгорыя·Асобы