wd wp Пошук:

Вінчэнца Беліні

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Беліні.

Вінчэнца Беліні (італ.: Vincenzo Bellini; 3 лістапада 1801, Катанія — 23 верасня 1835) — італьянскі оперны кампазітар, адзін з самых значных у 19 ст. Працаваў у стылі бельканта.

Біяграфія

Вучылі яго бацька і дзед, абодва арганісты, а вучобу ў кансерваторыі ў Неапалі яго спансіравала сіцыліянская арыстакратыя. Сваю першую оперу ён напісаў у 1825 годзе, у супрацоўніцтве з Даменіка Барбайа, найбольш значнага імпрэсарыа ў Італіі, які вельмі спрыяў хуткай кар’еры Беліні.

У 182526 Беліні напісаў твор «Bianca e Fernando» у Неапалі разам з Барбайа, які прыслаў яму камісію з міланскага La Scala у наступным годзе. У выніку, яго «Il Pirata» прынесла яму сенсацыю і Белліні стаў сусветна вядомым артыстам. Першая опера стала вялікай пасля першай прэзентацыі за такі ж бліскучы вакальны стыль, як і ў Расіні, новы лірызм і прастату, што стварыла яму ўласны стыль. Нягледзячы на ваганні, ён умацоўваў гэты стыль на працягу васьмі наступных опер. «I Capuleti e i Montecchi» (Венецыя, 1830), вольна заснаваная на творы Уільяма Шэкспіра «Рамэа і Джульета» выклікала поспех, дзякуючы сапрана Гуідыты Паста, жанчыны, якая грала ролю Рамэа ў мужчынскім адзенні. Разам з «La Sonnambula» (Мілан, 1831), Беліні стварыў галоўныя партыі для найбольш папулярных спявакоў за ўсю дэкаду. Опера «Norma» (Мілан, 1831), хоць першапачаткова і не прынесла поспеху, але з’яўляецца найбольш выдатным творам драматычнага сапрана. Яго апошняя опера «I puritani» у Італьянскім Тэатры Парыжу (1835), магчыма заслугоўвае найбольш высокай адзнакі як класічны твор оперы. З таго часу, Беліні быў адным з ідалаў Парыжа. Ім захапляліся прыхільнікі і крытыкі, як вядучым музыкай і артыстам. Але на гэтай вышыні, не дажыўшы 34 гадоў, Беліні нечакана захварэў і памёр. Ён быў пахаваны на Парыжскіх могілках.

Хоць ён так і не стаўся арганістам альбо аркестратарам, Беліні быў майстрам тонкасці вакалу і прыгажосці мелодыі. Яго оперы працягваюць хваляваць і праз шмат гадоў ува ўсім свеце.

Оперы

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Vincenzo Bellini // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Беллини Винченцо // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. 1 2 Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  5. A. Henry Le Père Lachaise historique, monumental et biographiqueParis: chez l’auteur, 1852. — P. 42. — 116 с.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Пахаваныя ў Катанійскім саборы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Катаніі
Катэгорыя·Памерлі ў 1835 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кампазітары Італіі
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Пер-Лашэз
Катэгорыя·Музыканты Італіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1801 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Францыі
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Памерлі 23 верасня