wd wp Пошук:

Валерый Ігнатавіч Глушакоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Глушакоў. Валерый Ігнатавіч Глушакоў (1 верасня 1926, г. Бабруйск — 2005) — беларускі савецкі спявак (лірычны тэнар). Народны артыст БССР (1964)[1].

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1926 годзе ў Бабруйску. Валерый Глушакоў гераічна праявіў сябе падчас Вялікай Айчыннай вайны. Знаходзячыся на акупіраванай тэрыторыі, служыў связным 9-ай Кіраўскай брыгады, быў арыштаваны гестапа, збег[2].

Скончыў Беларускую кансерваторыю (1956, па класе Я. Вітынга). З 1954 саліст Беларускай філармоніі, у 1956-74 Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР[1].

Творчасць

Выканаўчай манеры спевака ўласцівы лірысная напоўненасць, непасрэднасць[1]. Стварыў вобразы Андрэя (першы выканаўца)[3][4] і Супонькі («Калючая ружа», «Калі ападае лісце» Ю. Семянякі), Вронака (першы выканаўца)[3][4]Яснае світанне» А. Туранкова), Марціна (першы выканаўца) («Міхась Падгорны» Я. Цікоцкага), Уладзіміра Ігаравіча («Князь Ігар» А. Барадзіна), Фаўста («Фаўст(руск.) бел.» Ш. Гуно), Надзіра («Шукальнікі жэмчугу(руск.) бел.» Ж. Бізэ), дэ Грые, Вертэра («Манон(руск.) бел.», «Вертэр(руск.) бел.» Ж. Маснэ), графа Альмавівы («Севільскі цырульнік(руск.) бел.» Дж. Расіні), Герцага, Альфрэда («Рыгалета», «Травіята» Дж. Вердзі), Рудольфа(«Багема[ru]» Дж. Пучыні), Антоніа («Заручыны ў манастыры» С. Пракоф’ева), Рафаэля («Рафаэль(руск.) бел.» А. Арэнскага(руск.) бел.) і інш[1].

У канцэртным рэпертуары Глушакова творы рускай і замежнай класікі, савецкіх, беларускіх кампазітараў, народныя песні[1].

Узнагароды

Узнагароджаны медалямі «За перамогу над Германіяй», «30 гадоў Савецкай Арміі і флоту», «20 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «40 гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «60 гадоў узброеных сіл СССР»[2].

Памяць

На доме, дзе жыў В. Глушакоў, усталявана мемарыяльная дошка[5].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Глушаков Валерий Игнатьевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 152. — 737 с.
  2. 1 2 Легенды беларускай оперы
  3. 1 2 Легенды беларускай оперы(недаступная спасылка)
  4. 1 2 Глушаков В. И. (руск.)
  5. Мемарыяльная дошка

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (24):
Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Вікіпедыя:Запыты на пераклад з рускай
Вікіпедыя:Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Тэнары
Спевакі і спявачкі XX стагоддзя
Нарадзіліся ў 1926 годзе
Памерлі ў 2005 годзе
Спевакі і спявачкі Беларусі
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Артыкулы пра музыкантаў без партрэтаў
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Музыканты паводле алфавіта
Оперныя спевакі і спявачкі СССР
Асобы
Нарадзіліся ў Бабруйску
Оперныя спевакі і спявачкі Беларусі
Спевакі і спявачкі паводле алфавіта
Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Нарадзіліся 1 верасня
Народныя артысты Беларускай ССР
Спевакі і спявачкі СССР
Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Узнагароджаныя медалём «Сорак гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»