wd wp Пошук:

Яўген Эдуардавіч Вітынг

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вітынг. Яўге́н (Э́йжэн) Эдуа́рдавіч Ві́тынг (Ві́тынгс) (2 жніўня (20 ліпеня) 1884, Пецярбург — 10 (у некаторых крыніцах 20 і 28) жніўня 1959, г. Мінск) — артыст оперы, оперны спявак

(лірыка-драматычны тэнар) і педагог. Заслужаны дзеяч мастацтваў Латвійскай ССР (1946) і БССР (1955).

Біяграфія

У 1895—1900 вучыўся ў Камерцыйным вучылішчы. Спевам пачаў навучацца па радзе свайго брата, артыста аперэты Інсарава. Паступіў у Пецярбуржскую кансерваторыю (клас С. Габеля(руск.) бел.), але ў хуткім часе кінуў навучанне. Працягваў браць урокі спеваў у В. Любімава, потым у Л. Кляменцьева(руск.) бел.. У 1904—06 удасканальваўся ў Мілане, дзе займаўся пад кіраўніцтвам Дж. Дэльф’юме. У 1906 дэбютаваў у г. П’ячэнца ў партыі Эдгара, потым выступаў у Мілане. У тым самым годзе вярнуўся ў Расію і быў прыняты ў трупу пецярбуржскага Народнага дома(руск.) бел.. У 1909—18 саліст пецярбуржскага Марыінскага тэатра (дэбютаваў у партыі Сабініна). У 1913 гастраляваў у Казані. З 1918 жыў у Рызе, дзе быў адным з арганізатараў опернага тэатра, на сцэне якога спяваў да 1940 года.

З пачатку 1920-х гадоў стала гастраляваў у многіх краінах: Англіі, Францыі (1924—26, 1934), Манака, Іспаніі (1924—26, 1932, 1934, Мадрыд, Барселона), Італіі (1924—26, 1932, Міланскі тэатр «Ла Скала»), Берліне (1928), Югаславіі (1931, Белград. Загрэб, Любляна), Румыніі (1932, Бухарэст), ЗША (1933, 1933/36, Нью-Ёрк, Філадэльфія), Кітае (1929, Харбін, Шанхай), Японіі (1929), Чэхаславакіі (1934), Фінляндыі, Літве, Эстоніі. Выступаў у Адэсе (1926), Свярдлоўску (1927—28), Тбілісі (1927).

Апошняе выступленне адбылося ў 1946 на сцэне Рыжскага опернага тэатра(руск.) бел. ў партыі Элеазара.

Творчасць

Валодаў моцным, роўным ва ўсіх рэгістрах (з густой сярэдзінай) голасам рэдкай прыгажосці і шырокага дыяпазону (свабодна пераадольваў цяжкасці верхняга рэгістра), адрозніваўся яркай сцэнічнай знешнасцю. Яго выкананю былі ўласцівы дакладнасць фразіроўкі, экспрэсія, лёгкасць і вытанчанасць. Аднак крытыка адзначала недастатковую ўвагу да сцэнічнага боку вобразу. Рэпертуар уключаў звыш 35 партый.

Першы выканаўца партый Трубадура («Цуд роз» П. Шэнка(руск.) бел.); у Марыінскім тэатры — Эрэкле («Здрада» М. Іпалітава-Іванова(руск.) бел. — Беса, Пінкертона («Чыа-Чыа-сан»; атрымаў падзячны ліст ад кампазітара Дж. Пучыні), Эрыка («Лятучы галандзец(руск.) бел.» Р. Вагнера), Рыцара («Нюрнбергскія мейстэрзінгеры(руск.) бел.»).

Педагагічная дзейнасць

З 1920, разам з выступамі на опернай сцэне, выкладаў у Рыжскай кансерваторыі(руск.) бел. (да 1926 і ў 1940—50, з 1947 прафесар), у 1936—40 — у Літоўскай нацыянальнай кансерваторыі(літ.) бел. ў Каўнасе, у 1950—59 — у Мінскай кансерваторыі. Выхаваў цэлую плеяду савецкіх спевакоў, сярод якіх І. Бушкін, М. Ворвулеў, В. Глушакоў, П. Гравеліс, М. Зюванаў, К. Гутаўскас(літ.) бел., Р. Асіпенка, А. Самарадаў.

Сачыненні

Зноскі

  1. 1 2 ВИ́ТИНГ, Витингс Евгений Эдуардович // Музыкальная энциклопедия / под ред. Ю. В. Келдыш — М.: Советская энциклопедия, Советский композитор, 1973. — Т. 1: А — Гонг.
  2. 1 2 3 4 Pruzhansky A. ВИТТИНГ, Витингс Евгений (Эйжен) Эдуардович // Отечественные певцы 1750—1917: Словарь: В двух частях. Часть первая — М.: (untranslated), 1991. — Т. 1. — С. 100–101. — 424 с. — ISBN 5-85285-151-5

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (33):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1882 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 20 жніўня
Катэгорыя·Тэнары
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 ліпеня
Катэгорыя·Оперныя спевакі і спявачкі Расійскай імперыі
Катэгорыя·Музычныя педагогі Беларусі
Катэгорыя·Оперныя спевакі і спявачкі Беларусі
Катэгорыя·Оперныя спевакі Расіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 жніўня
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 1959 годзе
Катэгорыя·Памерлі 10 жніўня
Катэгорыя·Музычныя педагогі XX стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Оперныя спевакі СССР
Катэгорыя·Памерлі 28 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Оперныя спевакі і спявачкі Латвіі
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра музыкантаў без партрэтаў
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Музычныя педагогі Расійскай імперыі
Катэгорыя·Оперныя спевакі і спявачкі СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Оперныя спевакі Расійскай імперыі
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы мастацтваў Латвійскай ССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1884 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Оперныя спевакі і спявачкі XX стагоддзя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Музычныя педагогі СССР