wd wp Пошук:

Міхась Падгорны

«Міхась Падгорны» — опера ў 4-х дзеях кампазітара Яўгена Цікоцкага, прэм’ерай якой 10 мая 1939 года быў адкрыты будынак Беларускага тэатра оперы і балета[1].

Апісанне

1-ая рэдакцыя

Опера была пастаўлена рэжысёрам Л. М. Літвінавым пад кіраўніцтвам дырыжора М. Шнэйдэрмана[2]. Мастаком, які афармляў спектакль, быў Б. А. Матрунін[2]. Міхась — В. Ф. Лапін, Марыся — Л. П. Александроўская, Анішчук — І. Мурамцаў[3].

2-ая рэдакцыя

Эскіз дэкарацыі да оперы. 1940

Прэм’ера адбылася 31 студзеня 1940 года на дэкадзе беларускага мастацтва[2][4]. Дырыжор М. Шнэйдэрман, рэжысёр П. Златагораў, мастак Б. І. Волкаў(руск.) бел., балетмайстар К. А. Мулер, хормайстар Вольскі; Міхась — В. Ф. Лапін, Марыся — Л. П. Александроўская, Марцін — П. І Засецкі, Ганка — В. Ф. Валчанецкая, Змітрок Закрэўскі — М. І. Дзянісаў, Анішчук — І. Мурамцаў, Ігнат Закрэўскі — Л. Кцітораў[3].

3-ая рэдакцыя

Новая рэдакцыя спектакля вышла з некаторымі аўтарскімі папраўкамі 26 кастрычніка 1957 года на сцэне Беларускага дзяржаўнага тэатра оперы і балета ў Мінску[2][5]. Дырыжор А. М. Брон , рэжысёр Л. Александроўская, мастак П. Масленікаў[2][6]., хормайстар М. Прысёлкаў, балетмайстар С. У. Дрэчын, Т. С. Узунава, Ю. У. Хіраска. Акцёры: Міхась — Нікольскі, Марыся — Т. І. Шымко, Змітрок Закрэўскі — Глазаў, Ганка — Л. І. Галушкіна, Анішчук — Л. Ф. Бражнік, Апочка — Удавічэнка, Ігнат Закрэўскі — У. Я. Лубяной, Марцін — М. Лазараў)[3].

Музыкальная частка

У музыцы Цікоцкага выкарыстоўваюцца інтанацыі беларускай песні, але яе музычная мова звернута не ў мінулае, а ў сучаснасць. Самая вялікая ўдача оперы — партыя Марысі, якая дае ўдзячны матэрыял для артысткі (у выкананні Л. Александроўскай гэты вобраз атрымаў яркае ўвасабленне). Постаць Міхася апынулася некалькі дэкларатыўнай, рэзанерскай, шмат ярчэй выйшаў кулак Змітрок[5].

Сюжэт

У аснове сюжэту ляжыць жыццё беларускіх сялян у гады Першай сусветнай вайны і Кастрычніцкай рэвалюцыі. На гэтым фоне развіваецца няпростая гісторыя адносін двух закаханых: Міхася і Марысі[5].

Акцёры

Зноскі

  1. Опера Евгения Тикоцкого «Михась Подгорный» (руск.)
  2. 1 2 3 4 5 Тикоцкий Е. К.(недаступная спасылка) (руск.)
  3. 1 2 3 Театральная Энциклопедия (руск.)
  4. Фатаграфія трупы спектакля на Дэкадзе
  5. 1 2 3 Опера Евгения Тикоцкого «Михась Подгорный» Архівавана 30 сакавіка 2015. (руск.)
  6. Масленікаў Павел Васілевіч
  7. Ганестава Людміла Раманаўна(недаступная спасылка)
  8. БОЛОТИН Исидор Михайлович (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Гісторыя тэатра Беларусі
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Оперы на беларускай мове
Музыка Беларусі
Вікіпедыя:Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Оперы паводле алфавіта
Вікіпедыя:Запыты на пераклад з рускай