wd wp Пошук:

Жуль Маснэ

Жуль Эміль Фрэдэрык Маснэ (фр.: Jules Émile Frédéric Massenet; 12 мая 1842 — 13 жніўня 1912) — французскі кампазітар, які атрымаў вядомасць дзякуючы сваім операм, якіх налічваецца больш за трыццаць. Часцей за іншых ставіліся дзве оперы — «Манон» (1884) і «Вертэр» (1892). Маснэ таксама пісаў араторыі, балеты, творы для аркестра, музыку да спектакляў, фартэпіянныя п’есы, песні і іншыя музычныя творы.

Біяграфія

Яшчэ школьнікам Жуль быў прыняты ў галоўную музычную навучальную ўстанову Францыі — Парыжскую кансерваторыю. Яго настаўнікам быў Амбруаз Тама. Пасля атрымання Рымскай прэміі ў 1863 годзе, Маснэ шмат пісаў у розных жанрах, але менавіта дзякуючы операм ён хутка набыў вядомасць.

У перыяд з 1867 і да канца жыцця ён напісаў больш за 40 сцэнічных твораў у самых разнастайных жанрах: камічныя оперы, інсцэніроўкі класічных міфаў, рамантычныя камедыі, лірычныя драмы, пісаў араторыі, кантаты і балеты. Маснэ выдатна адчуваў тэатр, што і паслужыла прычынай яго поспеху ў парыжскай публікі. Нягледзячы на ​​некаторыя пралікі, ён напісаў шэраг паспяховых твораў, якія зрабілі яго вядучым оперным кампазітарам ў Францыі з канца XIX стагоддзя і да пачатку XX стагоддзя.

Як і многія вядомыя французскія кампазітары таго часу, Маснэ стаў прафесарам Парыжскай кансерваторыі. Ён выкладаў кампазіцыю з 1878 па 1896 год і, толькі пасля смерці дырэктара Амбруаза Тама, падаў у адстаўку. Сярод яго вучняў былі Гюстаў Шарпанцье, Эрнест Шасон, Рэйнальда Ан і Габрыэль П’ернэ.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Jules Massenet // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  4. 1 2 Massenet, Jules Emile Frédéric // The Enciclopædia Britannicа — 12 — London, NYC: 1922. — Vol. XXXI English History to Oyama, Iwao.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118578723 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  6. http://www.academiedesbeauxarts.fr/actualites/page.php?id=550
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1842 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў дэпартаменце Луара
Катэгорыя·Нарадзіліся ў дэпартаменце Эро
Катэгорыя·Выпускнікі Парыжскай кансерваторыі
Катэгорыя·Памерлі ў 1912 годзе
Катэгорыя·Члены Акадэміі прыгожых мастацтваў (Францыя)
Катэгорыя·Вялікія афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Памерлі 13 жніўня
Катэгорыя·Пахаваныя ў Іль-дэ-Франс
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 мая
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта