wd wp Пошук:

Багушэўскі раён

Багушэ́ўскі раё́н — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на Беларусі ў 192431, 193560 гадах. Цэнтр — гарадскі пасёлак Багушэўск. Плошча 895 км², насельніцтва (на 1.1.1925) 33 889 чалавек, 334 населеныя пункты.

Гісторыя

Раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — станцыя Багушэўская. 20 жніўня 1924 года падзелены на 9 сельсаветаў: Астапенскі, Багушэўскі, Будскі, Дзевінскі, Какоўчынскі, Каменскі, Ледневіцкі, Навасельскі, Сідорніцкі (Тур’еўскі). 24 верасня 1926 года Дзевінскі сельсавет перайменаваны ў Клюкаўскі, Каменскі сельсавет — у Стайкаўскі. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года раён у прамым падпарадкаванні БССР. 15 лютага 1931 года да раёна далучаны Замастоцкі і Машканскі сельсаветы скасаванага Віцебскага раёна. 8 ліпеня 1931 года Багушэўскі раён скасаваны: Замастоцкі і Машканскі сельсаветы ўключаны ў гарадскую рысу горада Віцебска; Астапенскі, Багушэўскі, Какоўчынскі, Клюкаўскі, Стайкаўскі сельсаветы перададзены Аршанскаму раёну; Будскі, Навасельскі, Сідорніцкі (Тур’еўскі) сельсаветы — Сенненскаму раёну.

12 лютага 1935 года Багушэўскі раён утвораны зноў, у яго склад уключана 13 сельсаветаў: Астапенскі, Багушэўскі, Клюкаўскі, Ледневіцкі, Стайкаўскі — Аршанскага раёна; Замастоцкі, Машканскі — гарадской рысы горада Віцебска; Будскі, Застадольскі, Навасельскі — Сенненскага раёна; Асінаўскі, Бабінавіцкі, СтарабабыльскіЛёзненскага раёна. 12 сакавіка 1935 года да раёна далучаны Какоўчынскі сельсавет Аршанскага раёна, Бабінавіцкі сельсавет вернуты ў склад Лёзненскага раёна. 15 ліпеня 1935 года Багушэўск атрымаў статус мястэчка. З 20 лютага 1938 года раён у складзе Віцебскай вобласці. 27 верасня 1938 года Багушэўск аднесены да катэгорыі гарадскіх пасёлкаў, Багушэўскі сельсавет скасаваны. 9 верасня 1946 года Клюкаўскі сельсавет перададзены новаўтворанаму Арэхаўскаму раёну. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Старабабыльскі сельсавет, Будскі сельсавет перайменаваны ў Забараўскі. 17 снежня 1956 года да раёна далучаны Клюкаўскі сельсавет скасаванага Арэхаўскага раёна. 20 студзеня 1960 года раён скасаваны, Асінаўскі і Замастоцкі сельсаветы перададзены Віцебскаму раёну, гарадскі пасёлак Багушэўск, Астапенскі, Забараўскі, Застадольскі, Какоўчынскі, Ледневіцкі, Машканскі, Навасельскі сельсаветы — Сенненскаму раёну, Клюкаўскі і Стайкаўскі сельсаветы — Аршанскаму раёну.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Раёны, скасаваныя ў 1960 годзе
Катэгорыя·Раёны, скасаваныя ў 1931 годзе
Катэгорыя·Багушэўск
Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1935 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Багушэўскі раён
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара