wd wp Пошук:

Віцебска-Аршанская наступальная аперацыя

Віцебска-Аршанская наступальная аперацыя — наступальная аперацыя войскаў 1-га Беларускага (генерал арміі І. Х. Баграмян) і 3-га Прыбалтыйскага (генерал-палкоўнік, з 26 чэрвеня генерал арміі І. Д. Чарняхоўскі) франтоў, праведзеная 23—28 чэрвеня 1944 года ў ходзе Беларускай аперацыі 1944 года («Аперацыя Баграціён») падчас Вялікай Айчыннай вайны. У ходзе аперацыі 26 чэрвеня 1944 года быў вызвалены Віцебск.

Мэтай аперацыі з’яўляўся разгром войскаў левага крыла групы армій «Цэнтр» (віцебскую, лепельскую і аршанскую групоўкі), авалоданне раёнам гарадоў Лепель і Чашнікі, і выхад да ракі Бярэзіна.

У аперацыі прымалі ўдзел:

Каардынаваў дзеянні франтоў Маршал Савецкага Саюза А. М. Васілеўскі. Рэгулярныя войскі ўзаемадзейнічалі з партызанамі.

У выніку аперацыі было разгромлена левае крыло групы армій «Цэнтр», савецкія войскі прасунуліся на 80—150 км і былі створаны ўмовы для наступлення ў напрамку Мінска і Прыбалтыкі.

За поспехі і гераізм у ходзе Віцебскай аперацыі Фёдар Цімафеевіч Блахін, Мікалай Барысавіч Барысаў, Аляксей Іванавіч Беспятаў, Юрый Васільевіч Смірноў і Сяргей Дзмітрыевіч Барадулін ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза. Ля ўезду на мост, выратаваны старэйшым сяржантам Блахіным, усталявана мемарыяльная дошка з надпісам, які ўвекавечвае яго подзвіг. Ф. Ц. Блахін з’яўляецца Ганаровым грамадзянінам горада Віцебска.

За прарыў Віцебскага ўмацаванана раёна і вызваленне Віцебска ў адпаведнасці з загадамі ВГК ад 2 і 10 ліпеня 1944 г. найменне «Віцебскіх» атрымалі 62 [1] злучэнні і часткі 39-й, 43-й і 1-й паветранай армій 3-га Беларускага і 1-га Прыбалтыйскага франтоў.

41 частцы і злучэнню Савецкай Арміі прысвоены ганаровыя найменні «Аршанскіх».

Зноскі

  1. Памяць: Гіст.-дакументальная хроніка Віцебска: У 2-х кн. Кн. 1-я / Рэд. кал.: Г. П. Пашкоў (Гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — 648 с. — 5 000 экз. — ISBN 85-11-0246-6.

Крыніцы

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·1944 год у Віцебску
Катэгорыя·Канфлікты 1944 года
Катэгорыя·Гісторыя Віцебска
Катэгорыя·Чэрвень 1944 года
Катэгорыя·Бітвы Германіі
Катэгорыя·Беларуская аперацыя (1944)