wd wp Пошук:

Аршанская акруга

Арша́нская акру́га — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 19241930 гг. Утворана 17 ліпеня 1924. Цэнтр — г. Орша. Плошча акругі 7,9 тыс. км², пасля ўзбуйнення акруг (1927 г.) — 11,7 тыс. км². Колькасць насельніцтва 423,3 тыс. чал. (1924 г.), 572,3 тыс. чал. (1927 г.). Паводле дадзеных перапісу 1927 г. насельніцтва складалася з беларусы — 88,5 %; яўрэі — 5,9 %; рускія — 3,3 %; палякі — 1,5 %.

Гісторыя

Аршанская акруга ў 1925 годзе
Аршанская акруга ў 1928 годзе

Уключала 10 раёнаў:

3 гарады:

5 мястэчак:

Усе раёны падзяляліся на 108 сельсаветаў.

У сувязі са скасаваннем (9 чэрвеня 1927) Барысаўскай і Калінінскай акруг да Аршанскай акругі далучаны Крупскі18 чэрвеня 1927), Мсціслаўскі, Расненскі і Чарэйскі раёны, у складзе якіх былі г. Мсціслаў, мястэчкі Бобр, Крупкі і Чарэя, 39 сельсаветаў. Акруговая газета — «Камуністычны шлях». Аршанская акруга скасавана 26 ліпеня 1930 года.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Акругі Беларускай ССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Гісторыя Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Гісторыя Магілёўскай вобласці
Катэгорыя·Гісторыя Оршы