wd wp Пошук:

Аскаміцэты

Аскаміцэты, сумчатыя грыбы (Ascomycota) — аддзел грыбоў, які адрозніваецца асобнымі органамі размнажэння — сумкамі (аскамі).

Біялагічныя асаблівасці

Налічваецца каля 30 тыс. відаў; на Беларусі больш за 10 парадкаў, каля 200 родаў, каля 500 відаў. Трапляюцца ў глебе і на арганічных субстратах. Да аскаміцэтаў адносяць амаль усе грыбы, што ўваходзяць у склад лішайнікаў.[1]

Маюць добра развіты септаваны гаплоідны міцэлій, галінасты, шматклетачны, што складаецца са шмат’ядзерных або аднаядзерных клетак. У некаторых (напр., дражджэй) сапраўдны міцэлій адсутнічае, ёсць толькі асобныя клеткі, здольныя пачкавацца. Размнажэнне вегетатыўнае (часткамі міцэлію), бясполае (канідыямі) і палавое (сумкаспорамі). У выніку палавога працэсу ўтвараюцца сумкі (адсюль назва) у выглядзе мяшочка з адтулінай, звычайна 8-споравыя, аднаклетачныя. У ніжэйшых аскаміцэтаў сумкі знаходзяцца непасрэдна на міцэліі, у вышэйшых — размешчаны ў пладовых целах (апатэцыях, клейстатэцыях і перытэцыях). У цыкле развіцця многіх сумчатых грыбоў адзначана канідыяльнае споранашэнне, якое мае выгляд плям, бугаркоў, налётаў. Канідыяносцы ўзнікаюць адзіночна, кучкамі або суцальным слоем на шчыльным спляценні міцэлію ці ў пікнідах.

Вегетатыўнае размнажэнне ажыццяўляецца ўчасткамі міцэлію, пачкаваннем ці шляхам рассячэння гіфы на асобныя клеткі і фармавання аідый, хламідыяспор і г.д. Важнае месца ў цыкле развіцця аскаміцэтаў адыгрывае бясполае размнажэнне пры дапамозе канідыяў. Асобныя групы грыбоў могуць развіваць некалькі відаў канідыяльнага споранашэння.

Класіфікацыя

Клас Археаскаміцеты (Archiascomycetes) Клас Геміаскаміцэты, або голасумчатыя (Hemiascomycetes) Клас Эўаскаміцэты, або сапраўдныя сумчатыя (Euascomycetes) Клас Локулааскаміцэты (Loculoascomycetes) Значэнне ў прыродзе і для чалавека

Сапратрофы, раскладаюць раслінныя і жывёльныя рэшткі, утвараюць плесні на прадуктах харчавання, прамысловых матэрыялах і вырабах. Многія паразіты, узбуджальнікі хвароб жывёл і чалавека (напр., мікозы), раслін (мучністай расы, паршы, плямістасцей і інш.).

Выкарыстоўваюцца ў сыраварэнні, хлебапячэнні і ў мікрабіялагічнай прамысловасці як прадуцэнты ферментаў, антыбіётыкаў і інш. Есць ядомыя (смаржкі, страчкі, труфелі).

Гл. таксама

Зноскі

  1. С. Бельская (2002)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Грыбы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Аскаміцэты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара