wd wp Пошук:

Мікоз

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Грыбок. Мікоз (грэч.: μύκης — грыб) — грыбковая інфекцыя лёгкіх і скуры жывёлаў і чалавека, што выклікаецца ўдыханнем і пранікненнем у скуру грыбковых спораў. Найчасцей пашкоджвае скуру і пазногці пальцаў ступняў і кісцяў, таксама скуру тулава, валасістую частку галавы. Прыводзіць да такіх ускладненняў, як экзэма, алергія, гнойная інфекцыя, рожыстае запаленне.

Папярэджанне

Прадухіленню хваробы спрыяюць:

Прычыны

Заражэнню грыбком спрыяюць цяпло і вільгаць у месцах агульнага карыстання (басейн, душавы пакой, лазня, пляж, спартыўная зала), працяглае нашэнне цеснага, нязручнага, невентыляванага абутку, сваякі з захворваннем, дэфармацыя ступняў, парушэнне кровазвароту ў сасудах ног, цукровы дыябет, вузкія міжпальцавыя прамежкі, павышаная патлівасць скуры, мікратраўмы.

Праявы

Напачатку праяўляецца праз пачырваненне, запаленне, сверб скуры. Потым з’яўляюцца пухіркі, якія лопаюцца, ператвараюцца ў эрозіі і трэшчынкі. Пасля іх загойвання назіраецца лушчэнне скуры. Скура становіцца сухой з прыкметнымі раўчукамі. Утвараюцца трэшчыны, адбываецца патаўшчэнне скуры.

Аб грыбковым парушэнні пазногцевых пласцінак сведчыць памутненне, станчэнне, патаўшчэнне пазногцяў, з’яўленне на іх палос і плямаў[3].

Зноскі

  1. Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.
  2. 1 2 Monarch Disease Ontology release 2018-06-29sonu — 2018-06-29 — 2018. Праверана 3 жніўня 2018.
  3. Вольга Шаўко. У грыбковых інфекцый пазногцяў хуткага лячэння няма // Звязда : Газета. — 2 ліпеня 2008. — № 122 (26235). — ISSN 1990-763x.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Грыбковыя захворванні
Катэгорыя·Захворванні паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Інфекцыйныя захворванні