wd wp Пошук:

Каліцыум усыпаны

Каліцыум усыпаны (Calicium adspersum) — від грыбоў рода Каліцыум (Calicium) сямейства Каліцыевыя (Caliciaceae).

Сінонімы

Апісанне

Ад падобных відаў адрозніваецца маленькімі апатэцыямі, падобнымі на значкі, якія дасягаюць у вышыню да 1,5 мм. Слаявіна зярністая, шэрая ці аліўкава-рудая, апатэцыі чорныя, з жоўтым ці зеленаватым налётам на галоўцы[1][2].

Расце на кары старых дубоў у парках і лясах, таксама на гнілых хваёвых пнях ў забалочаных хваёвых лясах[1][2][3].

Арэал

Сустракаецца па ўсяму Паўночнаму паўшар’ю. Падвід Calicium adspersum subcp. australe распаўсюджаны ў паўднёвым паўшар’і[1]. У Беларусі вядомы ў Брэсцкай (Пружанскі раён), Гродзенскай (Свіслацкі раён) і Гомельскай (Жыткавіцкі раён) абласцях[2].

Ахова

Ахоўваецца ў Беларусі і Польшчы[2].

Зноскі

  1. 1 2 3 Calicium adspersum(недаступная спасылка) (англ.)
  2. 1 2 3 4 Каліцыум усыпаны ў Чырвонай кнізе Беларусі(недаступная спасылка) (руск.)
  3. Calicium adspersum (англ.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Каліцыевыя
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (тып: таксон)
Катэгорыя·Чырвоная кніга Беларусі
Катэгорыя·Грыбы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі