wd wp Пошук:

Мікрастома выцягнутая

Мікрастома выцягнутая (Microstoma protractum) — від сумчатых грыбоў.

Пашырана ў Еўрапейскай частцы Расіі, у Беларусі, Польшчы (рэдкая), на Урале, у Сібіры. Сапратроф. Трапляецца на гнілой драўніне ў лісцевых і мяшаных лясах у красавіку—маі. Утварае вогненна-чырвоныя пладовыя целы на драўніне, якая гніе ў глебе.

Пладоныя целы (апатэцыі) бакала- ці звонападобныя, на доўгай, ад 1 да некалькіх сантыметраў, тонкай, мясістай ножцы, з ярка-чырвоным дыскам (дыяметр 0,5—1 см) і белаватай паверхняй. Развіваюцца па 1 ці па некалькі, з чорных прарослых склероцыяў. Спелыя апатэцыі разрываюцца на лопасці і нагадваюць яркія кветкі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Аскаміцэты
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без NCBI
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Грыбы паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы без спасылкі на Віківіды