wd wp Пошук:

Плеяспора

Плеяспо́ра (Pleospora) — род сумчатых грыбоў сямейства Плеяспоравыя (Pleosporaceae). Налічвае каля 450 відаў.

Сапрафоры на раслінных рэштках і паразіты на лісцях раслін. Пладовыя целы групавыя і адзіночныя. Сумкі васьміспоравыя, прадаўгавата-булавападобныя, цыліндрычныя. Сумкаспоры з 3—7 папярочнымі і 1—3 падоўжнымі перагародкамі, жаўтавата-карычневага або карычневага колеру.

На тэрыторыі Беларусі і краін былога СССР найбольш пашыраны плеяспора звычайная (Pleospora vulgaris), плеяспора сярэдняя (Pleospora media), плеяспора травяная (Pleospora herbarum), плеяспора фарбавальная (Pleospora infectoria)[1].

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — С. 222. — 599 с. — 10 000 экз..

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Грыбы паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Катэгорыя·Плеяспоравыя
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum