wd wp Пошук:

Стэмфіліум

Стэмфіліум (Stemphylium) — род недасканалых грыбоў сямейства плеяспоравых. Каля 10 відаў. Пашыраны ў Еўразіі. На Беларусі 4 віды: стэмфіліум паслёнавы (Stemphylium solani), стэфіліум сарцынападобны (Stemphylium sarciniforme), цыбулевы стэмфіліум (Stemphylium allii), шматгронкавы стэмфіліум. Трапляюцца на раслінных рэштках, насенні, спелых пладах, выклікаюць іх гніенне. Некаторыя — факультатыўныя паразіты, узбуджальнікі плямістасці раслін.

Апісанне

Міцэлій септыраваны, развіваецца ў тканках або частках або часткова на паверхні. Канідыяносцы дэферэнцыяваныя, адзіночныя або ў выглядзе дзярнінак. Каніды адзіночныя, верхавінкавыя, з папярочнымі і падоўжнымі перагародкамі або з некалькімі перацяжкамі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Грыбы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Плеяспоравыя
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum