wd wp Пошук:

Хенатэка зеленаватая

Хенатэка зеленаватая ці Хенатэка картузіянская (Chaenotheca chlorella) — від грыбоў рода Хенатэка сямейства Coniocybaceae.

Сінонімы

Апісанне

Слаявішча парашкападобнае. Апатэцыі на чорных ці карычнявата-чорных ножках (даўжынёй 0,8-1,0 мм і таўшчынёй 0,09 мм), пакрытых густым бледна-залацістым або зелянява-жоўтым налётам. Галоўкі чорныя, круглыя, з залаціста-зялёным налётам, дыяметрам 0,2 мм[1].

Арэал

Сярэдняя і Атлантычная Еўропа, Амерыка, Новая Зямля і Аўстралія. У Беларусі сустракаецца ў Брэсцкай (Камянецкі, Пінскі і Пружанскі раёны), Віцебскай (Расонскі і Лепельскі раёны), Гомельскай (Жыткавіцкі і Нараўлянскі р-ны), Гродзенскай (Свіслацкі раён) і Мінскай (Мядзельскі раён) Абласцях[1].

Ахова

Ахоўваецца ў Беларусі, Літве і Польшчы[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 Хенатэка зеленаватая ў Чырвонай кнізе Беларусі(недаступная спасылка) (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Аскаміцэты
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Грыбы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Чырвоная кніга Беларусі