wd wp Пошук:

Менегацыя прадзіраўленая

Менегацыя прадзіраўленая (Menegazzia terebrata, Menegazzia pertusa) — від ліставатых лішайнікаў.

Слаявіна ліставатая, разеткападобная, часта аднабакова развітая або невыразнай формы, у цэнтры адмірае. Верхняя паверхня шаравата-зялёная, матавая, зрэдку злёгку бліскучая, голая, гладкая, з акруглымі або авальнымі дзіркамі, часта з галоўчата- або манжэтападобна расчлянёнымі саралямі. Ніжняя паверхня вельмі складкаватая, чорная, бліжэй да краёў крыху святлейшая, часам з чорнай аблямоўкай па краю слаявіны, без рызін.

Апатэцыі ўтвараюцца рэдка. Полавы працэс невядомы. Размнажаецца вегетатыўна (сарэдыямі).

Вільгацелюбны лішайнік. Пашырэнне: Сярэдняя і Атлантычная Еўропа, Скандынавія, Прыбалтыка, Карпаты, Урал, Каўказ, Заходняя Сібір, Далёкі Усход Расіі і Сахалін, Кітай, Японія, Мадагаскар, Паўночная і Паўднёвая Амерыка, Гавайскія астравы. У Беларусі трапляецца спарадычна. Расце на ствалах вольхі чорнай, радзей на ствалах грабу, асіны, бярозы пушыстай, у старых чорнаальховых прыручайна-травяных лясах, а таксама на бураломе і ствалах елак.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Пармеліевыя
Катэгорыя·Чырвоная кніга Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Грыбы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі