wd wp Пошук:

Дрожджы

Дрожджы — група аднаклетачных мікраскапічных грыбоў, у якіх адсутнічае сапраўдны міцэлій.

Вядома каля 500 відаў, што належаць да 3 класаў — аскаміцэты, базідыяльныя грыбы і недасканалыя грыбы (дэйтэраміцэты). Пашыраны ў глебе, прадуктах, у раслін, жывёл і чалавека.

Клеткі дражджэй шарападобнай, авальнай або цыліндрычнай формы, бясколерныя ці пігментаваныя, нерухомыя, даўжынёю 5—10 мкм і больш. Размнажаюцца пераважна пачкаваннем, некаторыя віды — дзяленнем.

Дрожджы ўдзельнічаюць у кругавароце рэчываў у глебе, фарміраванні яе структуры і ўрадлівасці. Многія выклікаюць спіртавое браджэнне. Багатыя бялком, вітамінамі групы B.

Грануляваныя сухія актыўныя дрожджы — прадукт для хлебапячэння

Выкарыстоўваюцца ў вінаробстве, піваварэнні, хлебапячэнні, сельскай гаспадарцы (кармавыя дрожджы); піўныя дрожджы — у медыцыне пры гіпавітамінозе B1, парушэннях абмену рэчываў, фурункулёзе і інш. Патагенныя формы дражджэй выклікаюць хваробы чалавека і жывёл — бластамікозы, кандыдамікозы.

Гл. таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Грыбы паводле алфавіта
Катэгорыя·Поліфілетычныя групы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Дрожджы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Вікіслоўнік