wd wp Пошук:

Армен Сяргеевіч Сардараў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сардараў. Армен Сяргеевіч Сарда́раў[1] (нар. 3 чэрвеня 1948, г. Адэса, Украіна) — беларускі архітэктар, вучоны, педагог, дызайнер, фотамастак. Доктар архітэктуры (2005), прафесар (2014). Сын савецкага военачальніка Сяргея Аркадзевіча Сардарава.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Адэсе. Бацька, Сяргей Аркадзевіч Сардараў, нарадзіўся ў сяле Азох у Нагорным Карабаху ў 1909 годзе. Сардаравы займалі цэлую вуліцу, якая фактычна і складала сяло, але ў час Першай сусветнай вайны амаль усе жыхары вымушаны былі эвакуіравацца. Бацька вырас у Сярэдняй Азіі, у Ташкенце засталіся нашы сваякі. Сяргей Сардараў з’яўляўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР, камандуючым арміяй ППА ў Беларусі і Прыбалтыцы, дэлегатам партыйных з’ездаў. Паводле ўспамінаў Амена, бацька дома ніколі не карыстаўся армянскай мовай, але часам тлумачыў, як называецца тая ці іншая рэч па-армянску. Маці родам з віцебска-пскоўскага памежжа. Бабуля па маці размаўляла па-беларуску[2].

У Адэсе сям’я жыла ў былой віле банкіра на Французскім (Пралетарскім) бульвары[ru]. Пасля дванаццаць гадоў вандраваў з бацькамі па СССР[2]. З дзяцінства любіў маляваць, марыў стаць дызайнерам аўтамабіляў[3].

У 1960-я гады сям’я апынулася ў Мінску. Кватэру ў сталіцы адразу не атрымалі, жылі на дачы ў Астрашыцкім Гарадку. У 1965 годзе Армен Сардараў з залатым медалём скончыў мінскую 42-ю школу з фізіка-матэматычным ухілам[4].

Скончыў у 1970 годзе БПІ, у 1973 годзе аспірантуру БПІ. У 1974 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. У 19741975 гадах старэйшы інжынер у інстытуце «Белдзіпрадар»; у 19751980 гадах намеснік галоўнага інжынера па пытаннях архітэктуры ПУ «Аўтамагістраль»; у 19801990 гадах начальнік архітэктурнай майстэрні інстытута «Белдзіпрадар». Член КПСС з 1985 года.

У 1989 годзе, калі адбылося разбуральнае землетрасенне ў Арменіі, 12 гадзін запар вёў разам з тэлевядучай Зінаідай Бандарэнка тэлемарафон па зборы гуманітарнай дапамогі для пацярпелых[2].

У 19901993 гадах начальнік майстэрні інстытута «Белрамдарпраект»; у 19932005 гадах галоўны архітэктар, намеснік генеральнага дырэктара — галоўны архітэктар РУП «Белдарцэнтр». З 2005 года дэкан архітэктурнага факультэта БНТУ.

У канцы 2008 года наведаў роднае сяло бацькі ў Нагорным Карабаху[2].

Армянскай мовай не валодае[2].

Сям’я

Мае трох дачок, усе спецыялісты ў замежных мовах. Старэйшая дачка, Марына, жыве ў Маскве, выйшла замуж за армяніна, ад якога мае двух дзяцей. Сярэдняя, Вольга, таксама ў Маскве, працуе журналістам, выйшла замуж за журналіста. Малодшая, Аліна, выкладае ў Лінгвістычным універсітэце, танчыць у армянскім ансамблі «Эрэбуні»[2][4][5].

Грамадская дзейнасць

Член Навукова-метадычнай Рады па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, член Камітэта па Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь. Член Саюза архітэктараў СССР з 1975 года, член праўлення Беларускага саюза архітэктараў. Галоўны рэдактар зборніка «Архітэктура», член рэдкалегіі часопіса «Архітэктура і будаўніцтва» і інш.

Член Мінскага гарадскога культурна-асветніцкага таварыства «Аястан» з 1989 года[2].

У 19921998 гадах з’яўляўся членам камітэта па ландшафтнай архітэктуры аўтамабільных дарог Транспартнага даследчага савета (TRB) Нацыянальнай акадэміі навук ЗША[3].

Творчасць

Аўтар архітэктурных праектаў: памежныя знакі-паказальнікі (1978), афармленне пад’ездаў да мемарыяльных зон на радзіме Я. Купалы ў в. Вязынка Маладзечанскага, Я. Коласа ў Мікалаеўшчыне Стаўбцоўскага раёнаў, аўтапавільёнаў; у аўтарскім калектыве: добраўпарадкаванне аўтадарог РакаўІвянецДзяржынава (1976), СосныСтайкі, МаскваМінскБрэст (1980)[6], «Пачатак дарог Беларусі» на Кастрычніцкай плошчы ў г. Мінску (1998); бульвар па вул. Леніна ў г. Мінску (2002—2003); памятны знак «Пакроў Прасвятой Багародзіцы» ў г. Маладзечна (2011), помнік Максіму Танку ў Мядзеле (2014, скульптары Іван Міско і Аляксандр Фінскі) скультурнай кампазіцыі «Беларусам замежжа» (2017, скульптар Аляксандр Фінскі), помнік маршалу Івану Баграмяну ў Гарадку (2018)[7]. Аўтар звыш 100 іншых архітэктурных праектаў будынкаў, помнікаў, мастоў і пуцеправодаў у Мінску, Віцебску, Магілёве, Гомелі, Оршы, аб’ектаў добраўпарадкавання, шэрагу грамадскіх будынкаў у Мінску і Мінскай вобласці[3]. Аўтар дызайну фірменнага стылю дарожных і аўтатранспартных арганізацый Рэспублікі Беларусь.

Спраектаваў крыж-помнік хачкар, устаноўлены па блаславенні Мітрапаліта Філарэта каля мінскай царквы Аляксандра Неўскага на Вайсковых могілках. Каля хачкара збіраюцца члены армянскай абшчыны двойчы ў год: 24 красавіка — у дзень памяці ахвяр генацыду армянскага народа і 7 снежня — у дзень памяці ахвяр землетрасення. Разам з мастаком Рыгорам Данелянам я распрацаваў праект армянскай царквы ў Мінска у традыцыйным стылі з элементамі беларускага дойлідства[2].

Аўтар навуковых артыкулаў, манаграфій «Запаведнікі Беларусі» (Мінск, 1972), «Гісторыя і архітэктура дарог Беларусі» (Мінск, 1978, у аўтарскім калектыве)[6].

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам Пашаны (2020)[8], медалём Францыска Скарыны (2011); медалём Беларускай праваслаўнай Царквы Свяціцеля Кірылы Тураўскага (2008); шасцю сярэбранымі медалямі ВДНГ СССР (1981, 1982, 1986, 1988, 1990, 1991); знакамі «Ганаровы дарожнік» I і II ступеняў (2002, 2005); залатым медалём «За заслугі ў сферы навукі» Ерэванскага дзяржаўнага ўніверсітэта архітэктуры і будаўніцтва (2011); нагрудным знакам Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта (2013); званнем «Мінчук года» (2012); Ганаровымі граматамі і граматамі Мінскага абласнога і гарадскога саветаў, Міністэрства адукацыі, БНТУ і інш. Лаўрэат і дыпламант міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў архітэктурных праектаў, навуковых публікацый, фотаработ.

Бібліяграфія

Аўтар 12 кніг, у т.л.:

Аўтар больш як 150 навуковых прац і публікацый.

Зноскі

  1. БелЭн, 2002
  2. 1 2 3 4 5 6 7 8 Сын Айастана и Синеокой. Армен Сардаров — настоящий кавказец, но в душе — белорус.
  3. 1 2 3 Снежана МИХАЙЛОВСКАЯ. Дороги Армена Сардарова Архівавана 5 снежня 2019. // БЕЛАРУСКАЯ ДУМКА № 8 2014
  4. 1 2 Дороги жизни и творчества
  5. https://miasin.by/2012/10/24/armen-sardarov-arxitektor-dolzhen-ponimat-chto-sozdaet-budushhuyu-zhizn-dlya-lyudej/ Армен Сардаров: «Архитектор должен понимать, что создает будущую жизнь для людей»
  6. 1 2 Сардаров Армен Сергеевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  7. [https://bel.sputnik.by/culture/20180519/1035513311/pamyatnik-marshal-ivan-bagramyan-gorodok.html
  8. Ордэны, медалі і ганаровыя званні — узнагарод удастоены больш за 60 прадстаўнікоў розных галін

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (27):
Вікіпедыя:Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Нарадзіліся ў 1948 годзе
Дэканы архітэктурнага факультэта БНТУ
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Архітэктары XX стагоддзя
Нарадзіліся ў Адэсе
Члены КПСС
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Архітэктары паводле алфавіта
Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
Фотамастакі Беларусі
Узнагароджаныя срэбраным медалём ВДНГ
Архітэктары XXI стагоддзя
Дактары архітэктуры
Дызайнеры Беларусі
Нарадзіліся 3 чэрвеня
Узнагароджаныя медалём ордэна свяціцеля Кірыла Тураўскага
Члены Беларускага саюза архітэктараў
Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Выпускнікі БНТУ
Выкладчыкі БНТУ
Архітэктары Беларусі
Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Асобы
Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў