wd wp Пошук:

Зінаіда Аляксандраўна Бандарэнка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бандарэнка.

Зiнаі́да Алякса́ндраўна Бандарэ́нка (нар. 25 красавіка 1939, Мінск) — дыктарка беларускага тэлебачання. Народная артыстка Беларусі (1985).

Біяграфія

Нарадзiлася ў Мінску ў сям’i хiрурга. Жылі ў інтэрнаце медыцынскага інстытута, што месціўся на вуліцы Ленінградскай. Калі ў Мінск прыйшлі фашысты і пачалі бамбіць горад, бацька Зінаіды быў на дзяжурстве ў вайсковым шпіталі, а маці разам з ёй і старэйшым братам спяшалася схавацца ў бамбасховішчы на вуліцы Карла Маркса. Усё ў цэнтры было разбуранае, галава сям’і вырашыў, што згубіў жонку і дзяцей. Маці з маленькімі сынам і дачкой пайшла пешшу на Гомельшчыну да сваякоў. Большую частку вайны пражылі ў вёсцы Уборак (Лоеўскі раён). Пасля вайны пераехалі ў Гомель. Бацька апынуўся ў Германіі, займеў іншую сям’ю; маці працавала дэзынфектаркай у Гомелі[1].

У школе Зінаіда Бандарэнка захапілася тэатрам, займалася ў драматычным гуртку, затым у тэатральнай студыi ў Палацы чыгуначнікаў. Пасля 10 класа паступіла ў медвучылішча. На Гомельскай тэлестудыі паспяхова прайшла конкурс на дыктараў.

3 1959 дыктар Гомельскай абласной студыі тэлебачання, з 1962 працуе на Беларускай рэспубліканскай студыі тэлебачання (з 1976 кіраўнік групы дыктараў). Скончыла БДУ (1968).

Яе творчую дзейнасць вызначаюць артыстызм, абаяльнасць, нацыянальны характар. Прадстаўляла Беларусь на фестывалях СССР i за мяжой.

У 1996 годзе рэзка выказалася на адрас Аляксандра Лукашэнкі, які вырашыў сустрэцца з журналістамі, каб аддзячыць іх за падтрымку на рэфэрэндуме па пашырэнню ягоных паўнамоцтваў. Хутка пасля гэтага была вымушана звольніцца з тэлебачання.

Была вядучай урачыстай часткі «Свята незалежнасці» ў Мінску, якое адбылося 25 сакавіка 2018 года ў гонар 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі.

Узнагароды

Узнагароджана медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.[2]

Зноскі

  1. Жыццё і лёс Зінаіды Бандарэнка // nashaniva.by 26 жніўня 2018
  2. Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Калыханка
Нарадзіліся 25 красавіка
Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Народныя артысты Беларускай ССР
Асобы
Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў
Узнагароджаныя медалём да стагоддзя БНР
Нарадзіліся ў 1939 годзе
Нарадзіліся ў Мінску
Члены Аб’яднанай грамадзянскай партыі
Заслужаныя артысты Беларускай ССР
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Супрацоўнікі Белсата
Дыктары
Выпускнікі БДУ