wd wp Пошук:

Астрашыцкі Гарадок

Астрашы́цкі Гарадо́к[1] (трансліт.: Astrašycki Haradok, руск.: Острошицкий Городок) — аграгарадок у Мінскім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Усяжа. Адміністрацыйны цэнтр Астрашыцкагарадоцкага сельсавета. Насельніцтва 2390 чал. (1995). Знаходзіцца за 24 км на поўнач ад Мінску, за 15 км ад чыгуначнай станцыі Калодзішчы; на шашы Мінск — Лагойск.

Астрашыцкі Гарадок — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны.

Назва

Тапонім «Астрашы́цкі Гарадо́к»[2] складаецца з дзвюх частак: азначэнне «Астрашыцкі» паказвае на блізкасць да вёскі Астрошыцы, назва «Гарадок» сведчыць пра існаванне тут невялікага замка (горада)[3].

Гісторыя

Першы пісьмовы ўспамін пра ГарадокАстрашыцкі» дадалося пазней) датуецца 1567 годам. Паводле інвентара (1650) у мястэчку існавалі драўляны замак, гандлёвая плошча, царква, карчма і крамы; 3 вуліцы (Мінская, Глебкавіцкая і Кавальская), 51 двор. Замак меў абарончыя сцены і 4 кутнія вежы, яго абкружалі сажалкі і штучны роў. Да замка вёў мост, уваход праз браму-вежу «прускага муру» унутры якой былі жылыя, гаспадарчыя і абарончыя памяшканні. Леваруч ад брамы стаяў 1-павярховы драўляны палац, вакол якога высаджваліся зёлкі. Жылыя памяшканні палаца мелі размаляваныя дзверы і столь, печы і каміны з каляровай кафлі. За палацам размяшчаліся варыўня, кухня, пякарня, псярня, лазня, бровар. Праваруч ад брамы стаялі дом «прускага муру» з жылымі пакоямі, каморай, вазоўняй, стайняй і свіран. Перад замкам знаходзіліся стайня, вадзяны млын і тартак.

Палац Тышкевічаў. Н. Орда, XIX ст.
Палац Тышкевічаў, інтэр'ер

Станам на 1734 г. у Астрашыцкім Гарадку было 24 двары. Паводле інвентару 1745 — 30 двароў, драўляны палац, звярынец, фальварак з 2 жылымі будынкамі, пякарняй, стайнямі, аборай, броварам і інш. За сядзібай былі ставы з млынамі і рыбныя сажалкі.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Астрашыцкі Гарадок апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Менскім павеце Мінскай губерні. У 1-й пал. XIX ст. за 1 км ад мястэчка збудавалі мураваны 2-павярховы палац, дзе размяшчалася сабраная М. Тышкевічам калекцыя твораў выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Існаваў вялікі парк, у якім быў звярынец. Станам на 1886 г. у мястэчку існавалі 2 царквы, капліца, школа, рудня, майстэрня вырабу меднага посуду для бровара, 11 крам, заезны дом, 4 млыны. На 1917 — 324 двары.

У 1919 годзе Астрашыцкі Гарадок увайшоў у БССР, дзе 20 жніўня 1924 г. стаў цэнтрам Астрашыцка-Гарадоцкага раёна1935 у Мінскім раёне). Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1987 г. тут было 1789 двароў, на 1995 — 938 двароў. У 2000-я Астрашыцкі Гарадок атрымаў афіцыйны статус аграгарадка.

Насельніцтва

Інфраструктура

У Астрашыцкім Гарадку працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, бальніца, дом культуры.

Турыстычная інфармацыя

Царква Праабражэння Гасподняга
Капліца на могілках

Славутасці

Страчаная спадчына

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Дзяржаўны цэнтр картаграфа-геадэзічных матэрыялаў і дадзеных Рэспублікі Беларусь Архівавана 5 сакавіка 2016.
  3. Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 81.
  4. В. В. Віталёва, Ю. А. Якімовіч. Астрашыцкі Гарадок // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — 494 с., [8] к.: іл. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2. С. 222.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Вікіпедыя:Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Вікіпедыя:Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Мястэчкі Менскага ваяводства
Вікіпедыя:Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Артыкулы з праблемамі ў параметрах шаблонаў
Аграгарадкі Мінскай вобласці
Населеныя пункты Мінскага раёна
Населеныя пункты паводле алфавіта
Астрашыцкі Гарадок
Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Астрашыцкагарадоцкі сельсавет