wd wp Пошук:

Помнік Максіму Танку

Помнік Максіму Танку — першы ў Беларусі помнік паэту Максіму Танку. Адкрыты 5 снежня 2014 года ў Мядзеле ля гарадскога Дома культуры[1] на плошчы Шаранговіча.

Конкурс на стварэнне эскізных праектаў помніка быў абвешчаны ў 2012 годзе да 100-годдзя з дня нараджэння выдатнага паэта.

Апісанне

Помнік створаны па праекце скульптараў Івана Міско і Аляксандра Фінскага і архітэктара Армена Сардарава. Бронзавая фігура паэта ў поўны рост будзе ўсталявана на гранітным пастаменце вышынёй адзін метр. Паэт прадстаўлены ў руху: нібыта ён імкліва ідзе па брукаванай дарозе[2]. Недалёка ад яе размесціцца валун з картушам у выглядзе раскрытай кнігі, дзе будуць выбіты радкі з верша Максіма Танка: «Ёсць адна песня песняў — пра Радзіму».

Зноскі

  1. Помнік Максіму Танку ў цэнтры Мядзела адкрыюць 5 снежня (нявызн.). Наша Ніва. Праверана 2 снежня 2014.
  2. Трактоўка помніка Максіму Танку

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Помнікі паводле алфавіта
Славутасці Мядзела
Артыкулы пра славутасці без ілюстрацый на Вікісховішчы
Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Творы Івана Міско
Максім Танк
Творы Аляксандра Фінскага
2014 год у Беларусі
Помнікі літаратарам
Помнікі Мінскай вобласці
З’явіліся ў 2014 годзе