wd wp Пошук:

Аляксандр Іванавіч Якімовіч

Не блытаць з Аляксей Мікалаевіч Якімовіч. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Якімовіч. Алесь Якімовіч, Аляксандр Іванавіч Якімовіч (17 студзеня 1904, в. Чурылава, Уздзенскі раён, Мінская вобласць — 15 студзеня 1979; Псеўданімы: А. Ч., Алесь Павадыр, А. Разак, А. Чурылавец; Крыптанімы: А. Я., А. Я-віч)  — беларускі дзіцячы празаік і паэт , перакладчык[2].

Біяграфія

Нарадзіўся 17 студзеня 1904 года ў сялянскай сям’і. Скончыў Беларускі педагагічны тэхнікум (1926), літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1930). З 1924 года працаваў у рэдакцыях часопісаў «Беларускі піянер», «Іскры Ільіча». Быў сябрам літаратурнага аб’яднання «Маладняк». У пачатку Вялікай Айчыннай вайны выкладаў у сярэдняй школе г. Чыстапаля (Татарстан), затым працаваў адказным сакратаром раённай газеты ў Казахстане. З кастрычніка 1942 года — у Чырвонай Арміі, камандзір стралковага ўзвода, затым роты, пад Харкавам быў цяжка паранены (1943). Па раненні жыў у Маскве, займаўся рэдактарскай працай (1943—1944). Працаваў старшым рэдактарам Дзяржаўнага выдавецтва БССР (1944—1945, 1948—1954), адказным рэдактарам часопіса «Бярозка» (1945—1948), літкансультантам СП БССР (1955—1960).

Творчасць

Дэбютаваў у друку ў 1923 г. (часопіс «Маладняк»)[2]. Першая кніжка «Вершы» (1925). Пісаў пераважна для дзяцей. Аўтар кніг апавяданняў, аповесцей «Гул бубна» (1925), «Перамога» (1932), «Незвычайны мядзведзь» (1934), «Выпадак на чыгунцы» (1938), «Помета» (1946), «Сябры» (1948), «Аповесці і апавяданні» (1949), «Гаворыць Масква» (1951), «Арляняты» (апавяданні, аповесці, казкі, 1952), «Я — юны піянёр» (1952), «Базылёў курган» (1954), «Новы год» (1958), «Смелыя людзі» (1960), «Адкуль ліха на свеце» (1963), «Прыгоды хлопчыка Іларыка» (1965), «Канец сервітуту» (1968), «Светлы дзень» (апавяданні і казкі, 1969), «Кастусь Каліноўскі» (1971), «Цяжкі год» (1976), нарысы «Коска» (1935), «У нашай сталіцы» (1954), літаратурныя казкі ў вершах і прозе «Каваль Вярнідуб» (1936), «Казка пра смелага вожыка» (1937), «Браты Лазоўскія» (1965), зборнік паэзіі «Улетку» (1947). У 1967 г. выйшлі Выбраныя творы ў 2-х, у 1978—1980 гг. — у 3 тамах[2].

У апрацоўцы А. Якімовіча выйшла шмат беларускіх казак як асобнымі выданнямі, так і зборнікамі «Каток — залаты лабок» (1955), «Бацькаў дар» (1957), «З рога ўсяго многа» (1959), «Андрэй за ўсіх мудрэй» (1983). Таксама А. Якімовіч сааўтар «Чытанкі» для 2-га класа (з Е. Тародкінай, 1933), аўтар падручніка для 2-га класа «Роднае слова» (1932), кніг для чытання «Слухай — запамінай: Азбука ў вершах і малюнках» (1948), «Звяры нашых лясоў» (1951)[2].

Пераклаў на беларускую мову асобныя творы А. Пушкіна, М. Някрасава, П. Яршова, І. Крылова, І. Тургенева, Д. Маміна-Сібірака, Л. Талстога, А. Чэхава, У. Маякоўскага, М. Горкага, К. Чукоўскага, С. Маршака, С. Міхалкова, А. Гайдара, М. Носава, І. Франка, М. Рыльскага, П. Тычыны, Н. Забілы(руск.) бел., Х. К. Андэрсена, Дж. Лондана, Г. Мапасана і інш[2].

Прызнанне

Заслужаны дзеяч культуры Беларускай ССР (1968). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1974) за аповесці «Адкуль ліха на свеце», «Канец сервітуту» і «Кастусь Каліноўскі».

Імем Якімовіча названа Зенькавіцкая сярэдняя школа ва Уздзенскім раёне[2].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 (unspecified title) Праверана 28 снежня 2021.
  2. 1 2 3 4 5 6 Якимович Алесь // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 715. — 737 с.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (40):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Пісьменнікі паводле алфавіта
Нарадзіліся ва Уздзенскім раёне
Артыкулы пра пісьменнікаў без партрэтаў
Паэты Беларусі
Перакладчыкі Беларусі
Члены Саюза пісьменнікаў СССР
Памерлі ў Мінску
Дзіцячыя пісьменнікі паводле алфавіта
Заслужаныя дзеячы культуры Рэспублікі Беларусь
Асобы
Пісьменнікі СССР
Перакладчыкі СССР
Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Заслужаныя дзеячы культуры Беларускай ССР
Члены КПСС
Перакладчыкі паводле алфавіта
Супрацоўнікі выдавецтва «Беларусь»
Паэты СССР
Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
Памерлі 15 студзеня
Нарадзіліся 17 студзеня
Вікіпедыя:Запыты на пераклад з рускай
Беларускамоўныя пісьменнікі
Паэты паводле алфавіта
Перакладчыкі на беларускую мову
Памерлі ў 1979 годзе
Супрацоўнікі часопіса «Бярозка»
Дзіцячыя пісьменнікі Беларусі
Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Нарадзіліся ў 1904 годзе
Сябры літаратурнага аб’яднання Маладняк
Пісьменнікі Беларусі
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Публіцысты Беларусі
Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Беларускамоўныя паэты
Перакладчыкі з рускай мовы
Выпускнікі педагагічнага факультэта БДУ