wd wp Пошук:

Ханс Крысціян Андэрсен

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Андэрсен.

Ханс Крысціян Андэрсен[9] (дацк.: Hans Christian Andersen; 2 красавіка 1805, Одэнсэ4 жніўня 1875, Капенгаген) — дацкі пісьменнік і паэт, аўтар сусветна вядомых казак для дзяцей і дарослых: «Брыдкае качаня», «Новая світка караля», «Цень», «Прынцэса на гароху».

Біяграфія

Дзяцінства

Ханс Хрысціян Андэрсен нарадзіўся 2 красавіка 1805 года ў Одэнсэ на востраве Фюн. Бацька Андэрсена, Ханс Андэрсен (1782-1816), быў бедным шаўцом, маці Ганна Мары Андэрсдатэр (1775-1833), была прачкай з беднай сям’і, ёй прыходзілася ў дзяцінстве прасіць міласціну, была пахавана на могілках для бедных. У Даніі існуе легенда аб каралеўскім паходжанні Андэрсена, бо ў ранняй біяграфіі Андэрсен пісаў, што ў дзяцінстве гуляў з прынцам Фрытсам, пасля - каралём Фрэдэрыкам VII, і ў яго не было сяброў сярод вулічных хлопчыкаў - толькі прынц. Дружба Андэрсена з прынцам Фрытсам, згодна з фантазіяй Андэрсена, працягвалася і ў дарослым узросце, да самай смерці апошняга. Пасля смерці Фрытса, за выключэннем сваякоў, адзін толькі Андэрсен быў дапушчаны да труны нябожчыка. Прычынай гэтай фантазіі з’явіліся апавяданні бацькі хлопчыка, што ён сваяк караля. З дзяцінства будучы пісьменнік выяўляў схільнасць да мараў і творчасці, часта ладзіў імправізаваныя хатнія спектаклі, якія выклікалі смех і кепікі дзяцей. У 1816 г. бацька Андэрсена памёр, і хлопчыку прыйшлося працаваць. Ён быў чаляднікам спачатку ў ткача, затым у краўца. Потым Андэрсен працаваў на цыгарэтнай фабрыцы. У раннім дзяцінстве Ханс Хрысціян быў замкнёным дзіцем з вялікімі блакітнымі вачыма, які сядзеў у куце і гуляў у сваю любімую гульню - лялечны тэатр. Лялечным тэатрам Андэрсен захапляўся і пазней.

Ён рос вельмі вытанчаным нервовым дзіцем, эмацыйным і чулліым. У той час фізічныя пакаранні дзяцей у школах былі звычайнай справай, таму хлопчык баяўся хадзіць у школу, і яго маці аддала яго ў яўрэйскую школу, дзе фізічныя пакаранні ў дачыненні да дзяцей былі забаронены. Адсюль назаўсёды захавалася сувязь Андэрсена з яўрэйскім народам і веданне яго традыцый і культуры, ён напісаў некалькі казак і апавяданняў на яўрэйскія тэмы.

Творчасць

У 1829 г. апублікаваны Андэрсенам фантастычнае апавяданне «Пешае падарожжа ад канала Холмен да ўсходняга ўскрайку Амагер» прынёс пісьменніку вядомасць. Мала было напісана да 1833 года, калі Андэрсен атрымаў ад караля грашовую дапамогу, якая дазволіла яму ажыццявіць першае ў жыцці замежнае падарожжа. Пачынаючы з гэтага часу, Андэрсен піша вялікую колькасць літаратурных твораў, у тым ліку ў 1835 годзе - праслаўленыя «Казкі». У 1840-х гадах Андэрсен паспрабаваў вярнуцца на падмосткі, але без асаблівага поспеху. У той жа час ён пацвердзіў свой талент, выдаўшы зборнік «Кніга з малюнкамі без малюнкаў». Слава яго «Казак» расла, 2-і выпуск «Казак» быў пачаты ў 1838 годзе, а 3-і - у 1845 годзе. Да гэтага моманту ён быў ужо вядомым пісьменнікам, шырока вядомым у Еўропе. У чэрвені 1847 ён упершыню прыехаў у Англію і быў удастоены трыўмфальнай сустрэчы. У другой палове 1840-х і ў наступныя гады Андэрсен працягваў публікаваць раманы, п’есы, дарэмна спрабуючы праславіцца як драматург і раманіст. У той жа час ён пагарджаў сваімі казкамі, якія прынеслі яму заслужаную славу. Тым не менш ён працягваў пісаць усё новыя і новыя казкі. Апошняя казка была напісана Андэрсенам на Каляды 1872 года. У 1872 годзе Андэрсен упаў з ложка, моцна ўдарыўся і больш ужо не адышоў ад траўмаў, хоць пражыў яшчэ тры гады. Ён памёр 4 жніўня 1875 года і пахаваны на могілках Асістэнс («Assistens») у Капенгагене.

Памяць

Памяць аб Андэрсене ўвекавечаная шэрагам скульптур і іншых выбітных мясцін: у Капенгагене ў гонар Андэрсена ўсталявана статуя Русалачкі. Статуя казачніка таксама ёсць у Нью-Ёрку і Браціславе. У Любліне існуе лялечны тэатр імя Андэрсена.

У горадзе Сасновы Бор Ленінградскай вобласці існуе дзіцячы забаўляльны комплекс Андэрсенград, названы ў гонар казачніка. Таксама забаўляльны парк, асноўнай тэмай якога з’яўляюцца казкі Андэрсена, ёсць і ў Шанхаі.

А таксама:

Манументы і скульптуры

Цікавыя факты

Спіс вядомых казак

Беларускія пераклады

Паштовая марка Беларусі, прысвечаная Х. К. Андэрсену

Опера

Літаратура

На англійскай мове

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118502794 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. 1 2 Андерсен Ханс Кристиан // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. http://www.telegraph.co.uk/technology/google/7546807/Hans-Christian-Andersen-honoured-in-Google-doodle.html
  5. 1 2 Roux P. d. Nouveau Dictionnaire des œuvres de tous les temps et tous les pays — 2 — Éditions Robert Laffont, 1994. — Vol. 1. — P. 89. — ISBN 978-2-221-06888-5
  6. Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  7. artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 27 лютага 2016.
  8. http://web.archive.org/web/20170323062220/http://jeugdliteratuur.org/auteurs/hans-christian-andersen
  9. Напісанне імя і прозвішча ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.1., Мн., 1996, С.364.
  10. Циркуляры малых планет за 2 июля 1985 года — пошук Цыркуляра № 9767 (M.P.C. 9767)
  11. «GivingTales». 18 June 2015 — via IMDb.
  12. Падарунак на Каляды: зборнік святочнага апавядання / Укладанне Ганна Янкута. — Мінск : Кнігазбор, 2014. — 196 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; Бібліятэка часопіса «ПрайдзіСвет» «PostScriptum»). — ISBN 978-985-7119-15-8

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (29):
Паэты Даніі
Дацкамоўныя пісьменнікі
Дзіцячыя пісьменнікі паводле алфавіта
Ханс Крысціян Андэрсен
Вікіпедыя:Пісьменнікі без мовы твораў
Казачнікі
Памерлі ў Капенгагене
Асобы на марках
Пахаваныя ў Капенгагене
Пісьменнікі паводле алфавіта
Асобы
Памерлі ў 1875 годзе
Пісьменнікі Даніі
Вікіпедыя:Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Пахаваныя ў Даніі
Вікіпедыя:Істотныя артыкулы
Кавалеры Баварскага ордэна Максіміліяна «За дасягненні ў навуцы і мастацтве»
Выпускнікі Капенгагенскага ўніверсітэта
Нарадзіліся ў 1805 годзе
Дзіцячыя пісьменнікі Даніі
Дацкамоўныя паэты
Пісьменнікі XIX стагоддзя
Самавукі
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Кавалеры ордэна Чырвонага арла 3-й ступені
Нарадзіліся 2 красавіка
Артыкулы са спасылкамі на Вікікрыніцы
Памерлі 4 жніўня
Нарадзіліся ў Одэнсэ