wd wp Пошук:

Беларускія казкі

«Курачка Раба» на паштовай марцы Украіны
«Сіняя світа навыварат шыта» на паштовай марцы Беларусі
«Ох і залатая табакерка» на паштовай марцы Беларусі

Беларускія казкі — творы вуснай творчасці беларускага народа.

Характарыстыка

Беларускія казкі, з аднаго боку, характарызуюцца падабенствам да казачнага эпасу іншых славянскіх народаў, асабліва найбліжэйшых суседзяў[1], з другога боку, у іх багата адметных рысаў, дзякуючы чаму ствараецца своеасаблівая суцэльная прастора персанажаў, тэм і сюжэтаў. Беларускім казкам уласцівыя глыбокая народная мудрасць, высокая паэтычнасць вобразаў, нязломная і светлая вера ў чалавека, у яго сілы і магчымасці, маральная цнатлівасць і чысціня, непараўнаны, непераймальны гумар і вострая сатыра, прастата і даступнасць зместу, займальнасць апавядання[2].

Асноўнай адметнасцю беларускага казачнага фальклора з’яўляецца моцная міфалагічная аснова і захаванне шматлікіх ведаў пра побыт і ўяўленні пра навакольны свет людзей ранейшых часоў[3].

Каля 50 сюжэтных тыпаў беларускіх казак не маюць аналагаў у міжнародных паказальніках казачных сюжэтаў(руск.) бел. Аарне-Томпсана(англ.) бел., Андрэева(руск.) бел. ​​і Кржыжаноўскага[3].

Некаторыя жанры ў беларусаў куды багацейшыя, чым у суседзяў: да прыкладу, у беларускім рэпэртуары недзе 500 сюжэтаў легендарных казак, ва ўкраінскім — 196, а ў расійскім — 56[4]. Савецкі даследчык М.У. Новікаў налічыў у беларускіх казках 230 сюжэтных тыпаў (ва ўкраінскіх - 187, у рускіх - 144)[5].

Адметная асаблівасць беларускага казачнага эпасу — казкі пра гераічных волатаў-асілкаў, што перамагаюць розных пачвар («Каваль-волат», «Удовін сын»). Да больш позніх, паводле ўзнікнення, належаць казкі сацыяльна-побытавыя («Пану навука», «Мужык і пан», «Зайздросны поп»). Шмат якія беларускія казкі, асабліва побытавыя, прасякнутыя жыццярадасным гумарам[6].

Класіфікацыя

Умоўна беларускія казкі можна падзяліць на тры асноўныя групы[2]:

Кожная з груп беларускiх казак вылучаецца сваiмi асаблiвасцямi зместу, сiстэмай вобразаў, характэрнымi прыёмамi мастацкага адлюстравання рэчаiснасцi[1]. Менш пашыраны казкі кумулятуўныя, авантурныя, навелістычныя, дакучныя[7].

Казкі пра жывёл

«Ліса, заяц і певень». Паштовая марка СССР

Казкі пра жывёл лічацца найбольш старажытнымі па паходжанні, змястоўнай сутнасцю сваёй яны ўзыходзяць яшчэ да такіх ранніх форм першабытнага светапогляду, як анімізм (адушаўленне) і антрапамарфізм (ачалавечванне). Трэба бачыць у іх таксама і далёкія водгукі татэмізму[2]. Па сваім змесце казкі аб жывёлах выглядаюць злучэннем чалавечага і жывёльнага элемента[2]. Беларускія казкі аб жывёлах на думку многіх аўтарытэтных даследчыкаў, багатыя, разнастайныя, вылучаюцца высокім паэтычным майстэрствам і ўпрыгожваюць казачны эпас усходніх славян[8].

Паводзіны жывёл у казках атаясамліваюцца з дзейнасцю чалавека, гэтыя казкі часткова адлюстравалі ў сабе розныя эпохі гістарычнага развіцця ўсходніх славян наогул і беларускага народа ў прыватнасці[9].

Беларускія казкі пра жывёл у большасці выпадкаў захоўваюць і строгую, заснаваную на сіле іерархію ў адносінах паміж імі, што дае шырокія магчымасці для паказу сацыяльных адносін у грамадстве, падзеленым на антаганістычныя класы[10]. Мядзведзь дужы, таму ён пануе над усім звярыным царствам (казка «Дзедава рукавічка»), нягледзячы на відавочную непаваротлівасць і неразумнасць. Яго недалёкасцю шырока карыстаюцца ў сваіх інтарэсах іншыя драпежнікі, якія крыўдзяць безабаронных звяроў. Гэтыя казкі вельмі нагадвалі слухачам жыццё, у якім дужы панаваў над слабым, багаты над бедным. Казкі, якія выкрывалі сацыяльную няроўнасць і адлюстроўвалі крытычныя адносіны народа да рэлігіі, царквы і яе служкаў («Ліса-каталічка», «Курка-рабушка»), набылі сатырычнае гучанне[10].

У казках аб жывёлах народ з павагай гаворыць аб сяброўстве, шчырай і бескарыснай дапамозе, імкненні да справядлівасці і рашуча асуджае няўдзячнасць, здрадніцтва таварышам. З тонкім гумарам народ высмейвае фанабэрыю, зайздрасць, баязлівасць[10].

Чарадзейныя казкі

Казка «Музыка-чарадзей» на паштовай марцы СССР

Чарадзейныя казкі па сваім паходжанні таксама належаць да найбольш старажытных. Галоўнае ў іх зместе — гэта мары і спадзяванні людзей на лепшае жыццё ў будучым, іх імкненні пакараць сабе сілы прыроды і перамагчы сацыяльнае зло, а таксама іх барацьба з чужаземнымі ворагамі — заваёўнікамі[2]. У аснове многiх чарадзейных казак ляжыць сацыяльны канфлiкт, якi адлюстраваў спрадвечнае жаданне працоўных пазбавiцца ад эксплуатацыi[1]. У казачным эпасе беларускага народа колькасна пераважаюць чарадзейныя казкі, у якіх дзейнічаюсь героі, здольныя на незвычайныя ўчынкі, нярэдка яны разам з памочнікамі перамагаюць злосных пачвар[7]. У гэтых казках выяўляюцца мары чалавека пра лепшае жыццё[7].

Існуе шэраг чарадзейных казак, дзе распавядаецца пра пераўтварэнні чалавека ў жывёл («Аб ведзьме, што мужыка ў сабаку перакінула», «Пра ахотніка», «Казачнік і пасельнік»). Даследчыкі лічаць такі пласт казак адным з самых старажытных і звязваюць яго з татэмічнымі ўяўленнямі людзей[11].

Да нашага часу дайшло шмат беларускіх казак і песень, якія захавалі вобразы і сюжэты былін. У распаўсюджанай беларускай казцы «Іванка Прасцячок» бачныя сляды быліннага сюжэту. Як і Ілля Мурамец, Іванка Прасцячок седзьма сядзеў на печы трыццаць тры гады. Яго вылечваюць тры старцы, пасля чаго ён ідзе змагацца супраць памешчыкаў, прыгнятальнікаў беларускага народа. Служэнню грамадскаму абавязку і заняволенай радзіме падпарадкаваныя ўсе дзеянні Іванкі Прасцячка. У казцы выкарыстоўваюцца былінныя прыёмы гіпербалізацыя для адлюстравання адвагі і волатаўскай адвядзі героя[12].

Сацыяльна-бытавыя казкі

Сацыяльна-бытавыя казкі маюць больш позняе паходжанне. У іх адлюстраваны рост класавай свядомасці працоўных, барацьба супраць сацыяльнай няроўнасці[7]. Сярод сацыяльна-бытавых казак асабліва трэба вылучыць пласт антыпанскіх і антыцаркоўных казак. Адмоўным персанажам баларускіх антыпрыгонніцкіх казак амаль заўсёды з’яўляецца пан-чужаземец[2]. Прадметам сатырычнага адлюстравання ў антыклерыкальных казках часцей за ўсё з’яўляюцца такія тыповыя рысы духоўнікаў, як ханжанства і крывадушнасць, прагавітасць і нахабства, паразітызм і амаральнасць[2]. Уласна бытавыя казкi малююць селянiна ў яго паўсядзённым жыццi, услаўляюць працавiтасць, глыбокi розум, дасцiпнасць i сцiпласць простата чалавека, асуджаюць гультайства, прагнасць, зайздрасць i iншыя заганы. Многiя бытавыя казкi — гумарыстычныя, жартоўныя творы[1]. Сацыяльна-бытавыя казкі ахопваюць шырокае кола сацыяльных праблем: цяжкае жыццё прыгоннага сялянства, антаганістычныя супярэчнасці ў класавым грамадстве, высмейваюцца эксплуатацыя працоўных, выкрываецца рэакцыйная сутнасць царквы, крытыкуюцца людскія заганы і недахопы[7].

Па асаблiвасцях адлюстравання рэчаiснасцi, па характеру мастацкай выдумкi да сацыяльна-бытавых казак наблiжаюцца авантурна-навелiстычныя[1].

Значную частку беларускага казачнага эпасу складаюць творы, у якіх высмейваюцца і ганьбуюцца розныя заганы ў чалавечым характары, напрыклад, непачцівыя адносіны да бацькоў, нетактоўнасць, зайздрасць, дурнота, імкненне пажывіцца за чужы кошт і многія іншыя. Такія творы адлюстроўваюць этычныя і маральныя погляды народа[2]. Бытавыя казкі сцвярджалі ідэал народнага героя — смелага, мудрага, дасціпнага і рашучага[7].

Вядомы рускі пісьменнік і літаратурны крытык В.Р. Бялінскі лічыў, что бытавыя казкі - “у тысячу разоў важнейшыя за ўсе багатырскія казкі, таму што ў іх ярка адлюстроўваецца народны розум, народны погляд на рэчы і народны быт. У адносінах апошняга яны могуць лічыцца самымі каштоўнымі гістарычнымі дакументамі”[13].

Персанажы

Мікула Селянінавіч

Публікацыі і вывучэнне

Збіранне, публікацыя і вывучэнне беларускіх казак, песень і іншых жанраў фальклору ставіцца да канца XVIII стагоддзя. У першай палове XIX стагоддзя выходзіць з друку шэраг каштоўных зборнікаў беларускага фальклору. Шырокае збіранне, публікацыя і даследаванне беларускага фальклору пачынаецца ў другой палове XIX стагоддзя. У 1868 М. Дзмітрыеў у г. Гродна выдае каштоўны зборнік «Вопыт збірання песень і казак сялян Паўночна-Заходняга краю». Праз год ім выдаецца ў Вільні «Збор песень, казак, абрадаў і звычаяў сялян Паўночна-Заходняга краю»[12].

Шмат зрабіў у галіне збору і публікацыі беларускага фальклору І. І. Насовіч. З 1886 года сталі выходзіць зборнікі беларускага фальклору Е. Р. Раманава пад агульнай назвай «Беларускі зборнік» (9 выпускаў), куды ўвайшлі 1200 народных песень і 321 казка, сотні прыказак, загадак, замоў. Гэта першы збіральнік, які сам асабіста запісваў беларускі фальклор[12].

Другім буйным збіральнікам беларускага фальклору, у тым ліку і казак, быў П. В. Шэйн, які выдаў зборнік ў чатырох кнігах пад агульнай назвай «Матэрыялы для вывучэння побыту і мовы рускага насельніцтва Паўночна-Заходняга краю»[12].

Збіраннем і вывучэннем беларускіх казак займаліся Е. Раманаў, А. М. Пыпін, А. М. Весялоўскі(руск.) бел., А. М. Лабада(укр.) бел., У. Ф. Мілер[12], М. Федароўскі, А. К. Сержпутоўскі, П. А. Бяссонаў, П. В. Шэйн, М. Я. Нікіфароўскі, З. Радчанка, У. Вярыга, А. Шлюбскі і іншыя.

Толькі ў дарэвалюцыйны час выдадзена каля ста зборнікаў беларускага фальклору, але гэта нязначная частка таго, што існавала ў народзе.

Вядомыя казачнікі

Сярод народных майстроў-казачнікаў дакастрычніцкай Беларусі вылучаліся Рэдкі і Азёмша, ад якіх запісваў матэрыял у прыватнасці А. Сержпутоўскі. Рэдкі любіў расказваць як цудадзейныя, так і рэалістычныя казкі, а Азёмша ў асноўным рэалістычныя казкі, народныя анекдоты, у прыватнасці накіраваныя супраць духавенства («Новы чорт», «Мужык, пан і ксёндз», «Завідны поп»). Адам Багдановіч запісаў многія казкі са слоў сваёй бабулі Рузалі Асьмак, якую лічыў выключна таленавітай расказчыцай.

Ацэнкі

Вядомы казказнавец С. У. Саўчанка(руск.) бел. казаў:

" …мы можам смела сцвярджаць, што па жывасці і хараству апавядання беларускія казкі не маюць сабе роўных "

Беларускія казкі патрапілі ў знаныя зборнікі рускіх казак А. М. Афанасьева(руск.) бел., у «Bajarz polski» А. Глінскага і атрымалі ў фалькларыстаў высокую ацэнку. Яны папулярныя не толькі ў суседзяў, напрыклад, з 1966 па 1980 г. у Германіі зборнік выбраных беларускіх казак на нямецкай мове «Belorussische Volksmarchen» перавыдаваўся дзесяць разоў[15] Са 122 казак, якія ўвайшлі ў зборнік, 36 з’яўляюцца перакладам упершыню апублікаваных беларускіх казак, запісаных вядомым спецыялістам па казках Львом Барагам. Ён таксама з’яўляецца аўтарам падрабязнага навуковага каментарыя да казачных тэкстаў і пасляслоўя да гэтага збору[16][17].

Сучасныя беларускія казкі

Казачны жанр застаецца вельмі запатрабаваным і ў сучасны час. Напрыклад, у выдавецтве «Мастацкая літаратура» штогод выходзяць зборнікі беларускіх аўтарскіх казак («Адзiн кот i адзiн год», «Нявеста для Базыля», «Зорная Кася» і іншыя), якія карыстаюцца нязменным попытам[18].

З улікам таго, што сучасныя дзеці жывуць у іншых рэаліях, чым іх аднагодкі ў былыя часы, сучасная казка насычаецца атрыбутамі дня сённяшняга. Напрыклад, у Анатоля Бутэвіча ёсць казка «Прыгоды Вiруса Шкодзi» пра кампутарны вірус. Казкі Раісы Баравіковай «Казкi астранаўта: касмiчныя падарожжы беларуса» і «Казачныя аповесці пра прыгоды міжпланетнага пажарнага і іншых мамырыкаў» таксама напісаны ў разліку на сучасных дзяцей[18].

Праект «Беларускія народныя казкі для дзетак»

17 лістапада 2010 года ў галерэі Нацыянальнай бібліятэкі адбылася прэзентацыя кнігі «Народныя казкі для дзетак».

Знойдзеныя ў розных рэгіёнах Рэспублікі Беларусь Алегам Хаменкам старадаўнія беларускія казкі былі бязвыплатна перададзены ЮНІСЕФ.

Пералік казак

НазваІмя збіральнікаДзе была запісанаЗаўвага
Удовін сынАпрацоўка А. Якімовіча
ДочкіЭма Дмахоўскаяв. Сеняжыцы, Навагрудскі павет
Як Сцёпка з панам гаварыў
Пчала і шэршаньАпрацоўка Я. Коласа
МужыкЭма Дмахоўскаяв. Юравічы, Рэчыцкі павет
Маці і сынЭма Дмахоўскаяв. Юравічы, Рэчыцкі павет
Чалавек, мядзведзь, лось і воўкЭма Дмахоўскаяв. Ужынец, Рэчыцкі павет
Кароль і каралеваЭма ДмахоўскаяРэчыцкі павет, вёска невядомая
Як Іванка ведзьму ашукаўЭма Дмахоўскаяз-пад Турава, Мазырскі павет
Як курачка пеўніка ратавалаАпрацоўка А. Якімовіча
Знайда ДуброўскіМ. Федароўскігл. Яваркі
Шэршань у сватохМ. Федароўскі
Верабей і мышАпрацоўка А. Якімовіча
Як дурань выйшаў у людзіЭма Дмахоўскаяв. Камаровічы, Мазырскі павет
Беднасць не заганаЭма Дмахоўскаяв. Камаровічы, Мазырскі павет
Жаночае шчасцеЭма Дмахоўскаяв. Камаровічы, Мазырскі павет
Сквапны гаспадарЭма Дмахоўская
ЧараўнікЭма Дмахоўскаяв. Камаровічы, Мазырскі павет
Чалавек, лісіца і мядзведзьЭма Дмахоўскаяв. Камаровічы, Мазырскі павет
БядаЭма Дмахоўскаяв. Камаровічы, Мазырскі павет
Чалавек і мядзведзьЭма Дмахоўскаяв. Камаровічы, Мазырскі павет
Шчасце і доляЭма ДмахоўскаяРэчыцкі павет, вёска невядомая
Пра багацце і беднасцьЭма Дмахоўскаяв. Сеняжыцы, Навагрудскі павет
Скупасць не радасцьЭма Дмахоўскаяв. Камаровічы, Мазырскі павет
Былінка і верабейЭма ДмахоўскаяМазырскі павет
ВаўкалакЭма Дмахоўскаяв. Камаровічы, Мозырскі павет
Чалавек з розумамЭма Дмахоўскаяв. Камаровічы, Мазырскі павет
Дурань выйшаў у людзіЭма Дмахоўскаяв. Камаровічы, Мазырскі павет
Як кот звяроў напалохаўАпрацоўка А. Якімовіча
Сабака і воўкАпрацоўка А. Якімовіча
Тром-сын безыменныАпрацоўка А. Якімовіча
АлёнкаАпрацоўка А. Якімовіча
Каток - залаты лабокАпрацоўка А. Якімовіча
Залаты птах
З рога ўсяго многаАпрацоўка А. Якімовіча
Ох і залатая табакеркаАпрацоўка А. Якімовіча, гл. Ох, беларуская міфалогія
ГарошакАпрацоўка Я. Коласа
Залатая яблынька
Хведар Набілкін і сапраўдныя асілкіАпрацоўка А. Якімовіча
Сынок-з-кулачокАпрацоўка А. Якімовіча
Разумная дачкаАпрацоўка А. Якімовіча
Пан і казачнікАпрацоўка А. Якімовіча
Чаму ваўкі звана баяцца
Як ксяндзы вылечылісяА. СержпутоўскіАпрацоўка А. Якімовіча
Не тое, не тоеА. СержпутоўскіСлуцкі павет
Дзявочы наборА. СержпутоўскіСлуцкі паветКазачнік — Даніла Кулеша
Завідны попА. СержпутоўскіКазачнік — Аземша
Новы чортА. СержпутоўскіКазачнік — Аземша
Мужык, пан і ксёндзА. СержпутоўскіКазачнік — Аземша
Небо і пекло[19]А. СержпутоўскіПалессе
Музыка і чэрціА. СержпутоўскіПалессе
ЖонкаА. СержпутоўскіПалессе
Хвароба над хваробаміА. СержпутоўскіПалессе
Каваль багатырА. СержпутоўскіПалессе
Чалавечае вокоА. СержпутоўскіПалессе
Ілья і ПетроА. СержпутоўскіПалессе
КузьмаА. СержпутоўскіПалессе
Бэч рыжА. СержпутоўскіПалессе
БуселА. СержпутоўскіПалессе
СтралцыА. СержпутоўскіПалессе
Маскаль і смерцьА. СержпутоўскіПалессе
Круці, не круці, а трээ ўмерціА. СержпутоўскіПалессе
НехайА. СержпутоўскіПалессе
Завісны багатырА. СержпутоўскіПалессе
Пошасць і паморакА. СержпутоўскіПалессе
Завідны попА. СержпутоўскіПалессе
За добрае злым заплатаА. СержпутоўскіПалессе
БрахняА. СержпутоўскіПалессе
Вада не памаглаА. СержпутоўскіПалессе
Нашоў грошыА. СержпутоўскіПалессе
Грошы цвітуцьА. СержпутоўскіПалессе
ЗаламкаА. СержпутоўскіПалессе
Што майтар, то злодзейА. СержпутоўскіПалессе
СкорамА. СержпутоўскіПалессе
Радзінкі й памінкіА. СержпутоўскіПалессе
ВедзьмакА. СержпутоўскіПалессе
Мужык і ландарА. СержпутоўскіПалессе
Як школу будаваліА. СержпутоўскіПалессе
БаязлівыА. СержпутоўскіПалессе
АтраблянеА. СержпутоўскіПалессе
ПрошчаА. СержпутоўскіПалессе
Катаржнік і старастаА. СержпутоўскіПалессе
Чорт і бабаА. СержпутоўскіПалессе
ХаўрусА. СержпутоўскіПалессе
ЛастаўкіА. СержпутоўскіПалессе
Вельмі навучныА. СержпутоўскіПалессе
Мудры СалімонА. СержпутоўскіПалессе
ПісарА. СержпутоўскіПалессе
ДзедыА. СержпутоўскіПалессе
АсілакА. СержпутоўскіПалессе
ШаптухаАпрацоўка А. Якімовіча
Два каменіАпрацоўка А. Якімовіча
Стары бацькаАпрацоўка А. Якімовіча
Як мужык царскага генерала правучыў
Не сіла, а смеласцьАпрацоўка А. Якімовіча

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Казкі Архівавана 19 верасня 2008.
  2. 1 2 3 4 5 6 7 8 Гісторыя беларускіх казак
  3. 1 2 Н. Будур. Сказочная энциклопедия, Олма-пресс, 2005
  4. Уладзімер Сіўчыкаў — пра кнігі беларускіх народных казак
  5. Новиков Н.В. Образы восточнославянской волшебной сказки. Л., 1974, с. 23.
  6. Культура Архівавана 30 ліпеня 2013. (руск.)
  7. 1 2 3 4 5 6 Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэд.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1989.
  8. Жанравы склад беларускай народнай прозы
  9. Гл. працы Мікалая Нікольскага «Міталёгія і абрадовасць валачобных песен», Мінск, 1931;«Жывёлы ў звычаях, абрадах і веравонях беларускаго селянства», Мінск, 1933; «Происхождение и история белорусской свадебной обрядовости», Минск. 1956
  10. 1 2 3 Беларуская вусна-паэтычная творчасць: Падруч. для філал. спец. ВНУ/К. П. Кабашнікаў, А. С. Фядосік, А. С. Ліс і інш.. — 2-е, перапрац.. — Мн.: Выш. шк., 1988. — 415 с.
  11. С. Шамякіна. Міфалагічны кампанент у структуры вобраза-персанажа беларускіх чарадзейных казак.
  12. 1 2 3 4 5 Белорусские народные сказки / Составители С. И. Василенок, К. П. Кабашников, С. И. Прокофьев. — М.: Государственное издательство художественной литературы, 1958.
  13. Фядосік, А.С. Беларуская сацыяльна-бытавая казка – Мн.: Навука і тэхніка, 1995., – 160 с
  14. ІВАШКА МЯДЗВЕДЖАЕ ВУШКА, Іван Мядзведжы сын, Медзвядзюк
  15. Арсень Ліс. Каляндарна-абрадавыя творы Архівавана 1 красавіка 2016.
  16. 13. Belorussische Volksmarchen /Hrsg/ von L/ Barag/ Ubers/ d/ Marchentexte aus d/ Beloruss: Hans-Joachim Grimm / 1-10 Aufl/ Akademie Verlag. Berlin. 1966. 647 p.
  17. 14. Бараг Л. Р. Беларуская казка. Пытанні вывучэння яе нацыянальнай самабытнасці параўнальна з іншымі усходнеславянскімі казкамі
  18. 1 2 Ольга Поклонская В плену у сказки // Вечерний Минск : газета. — Мн.: Мінгарвыканкам, 12 ліпеня 2018. — В. 12791. — № 28. — С. 15. Архівавана з першакрыніцы 30 верасня 2018.
  19. Напісанне некаторых назваў узята з першакрыніцы і адпавядае дыялектным асаблівасцям тых ці іншых рэгіёнаў

Бібліяграфія

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Беларускія казкі
Вікіпедыя:Запыты на пераклад з украінскай
Вікіпедыя:Запыты на пераклад з рускай
Вікіпедыя:Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле