wd wp Пошук:

Джэк Лондан

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лондан. Джэк Ло́ндан (англ.: Jack London, пры нараджэнні Джон Гры́фіт Чэ́йні, англ.: John Griffith Chaney; 12 студзеня 1876, Сан-Францыска, Каліфорнія, ЗША — 22 лістапада 1916) — амерыканскі пісьменнік, найбольш вядомы, як аўтар прыгодніцкіх апавяданняў і раманаў.

Біяграфічныя звесткі

Вучыўся ў Каліфарнійскім універсітэце (1896—1897). Быў золаташукальнікам на Алясцы (1897—1898).

Творчасць

Друкаваўся з 1893. Вядомасць яму прынеслі т.зв. паўночныя апавяданні, у якіх дадзены яркія апісанні суровай паўночнай прыроды і паводзіны чалавека ў іх: зборнікі «Сын ваўка» (1900), «Бог яго бацькоў» (1901), «Дзеці маршу» (1902), раман «Дачка снягоў» (1902). Майстар анімалістычнага жанру (аповесці «Кліч продкаў», 1903; «Белы Ікол», 1906) і т.зв. марской прозы (раман «Марскі воўк», 1904; зборнік «Апавяданні паўднёвых мораў», 1911). Пад уплывам барацьбы амерыканскага пралетарыяту і рэвалюцыі 1905—1907 гадоў у Расіі выдаў зборнікі публіцыстычных артыкулаў «Вайна класаў» (1905), «Рэвалюцыя» (1910), раман-утопію «Жалезная пята» (1908). Вяршыня творчасці Джэка Лондана — аўтабіяграфічны раман «Марцін Ідэн» (1909) пра трагічны лёс пісьменніка з народа. Аўтар раманаў «Месячная даліна» (1913), «Маленькая гаспадыня Вялікага дома» (1916), «Сэрцы трох» (выд. 1920) і інш.

На беларускую мову асобныя творы Дж. Лондана пераклалі А. І. Якімовіч, А. Мардвілка, Н. Саламевіч, А. Саламевіч, У. Чаркас.

Беларускія пераклады

Зноскі

  1. 1 2 Суховерхов С. И. Лондон // Краткая литературная энциклопедия — М.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 4. — С. 418–422.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. geni.com — 2006. — 175000000 экз.
  4. (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2021.
Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Сацыялісты ЗША
Катэгорыя·Выпускнікі Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пахаваныя ў Каліфорніі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сан-Францыска
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца смерці ў картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 22 лістапада
Катэгорыя·Памерлі ў Каліфорніі
Катэгорыя·Асобы, вядомыя пад літаратурнымі псеўданімамі
Катэгорыя·Пісьменнікі-самазабойцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1876 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Англамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Памерлі ў 1916 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пісьменнікі ЗША