wd wp Пошук:

Алістэр Картэр

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Картэр.

Алістэр Картэр (англ.: Allister Carter; нар. 25 ліпеня 1979, Колчэстэр, графства Эсэкс, Англія) — англійскі прафесійны гулец у снукер. Двухразовы фіналіст чэмпіянатаў свету (2008, 2012) і былы другі нумар сусветнага рэйтынгу (2010/2011). Пераможца чатырох рэйтынгавых турніраў (уваходзіць у топ-20 снукерыстаў у гісторыі па колькасці перамог рэйтынгавага ўзроўню). З сезона 2002/2003 нязменна ўваходзіць у топ-32, а з ліпеня 2016 года — у топ-16 сусветнага рэйтынгу.

Стаў прафесіяналам у 1996 годзе ва ўзросце 17 гадоў, а ў 1999 годзе дэбютаваў у асноўнай стадыі рэйтынгавага турніру на адкрытым чэмпіянаце Уэльса. У тым жа годзе дайшоў да рэйтынгавага паўфіналу на Гран-Пры і перамог на турніры Benson and Hedges Championship, што дазволіла яму ў 2000 годзе дэбютаваць на Мастэрс — найбуйнейшым запрашальным спаборніцтве. У сезоне 2002/2003 увайшоў у топ-32 снукерыстаў свету і ўпершыню патрапіў у асноўную стадыю чэмпіянату свету, а ў сезоне 2006/2007 упершыню стаў гульцом топ-16 і дайшоў да свайго другога рэйтынгавага паўфіналу на кубку Мальты. У 2008 годзе дайшоў да фіналу чэмпіянату свету, які таксама стаў яго першым рэйтынгавым фіналам, дзе саступіў Роні О’Салівану (8:18), а ў наступным сезоне дайшоў да паўфіналаў чатырох рэйтынгавых турніраў (у тым ліку другога па значнасці снукернага турніру — чэмпіянату Вялікабрытаніі), здабыўшы свой першы тытул рэйтынгавага ўзроўню на адкрытым чэмпіянаце Уэльса. У сезоне 2010/2011 выйграў другі рэйтынгавы турнір, Шанхай Мастэрс, і падняўся на найвышэйшае для сябе другое месца ў сусветным рэйтынгу. У 2012 годзе ў другі раз дайшоў да фіналу чэмпіянату свету, дзе зноў прайграў Роні О’Салівану (11:18), а таксама ў другі раз дайшоў да паўфіналу на чэмпіянаце Вялікабрытаніі, што застаецца яго найлепшым вынікам на першым з турніраў Трайной кароны. У 2013 годзе перамог на German Masters, які стаў яго трэцім рэйтынгавым тытулам, але ў сярэдзіне года ў яго быў дыягнаставаны тэстыкулярны рак, з-за чаго ён быў вымушаны прапусціць частку наступнага сезона і страціў форму, апусціўшыся на 32-е месца ў рэйтынгу ў 2016 годзе, аднак у пачатку сезона 2016/2017 здабыў чацвёртую рэйтынгавую перамогу на World Open і вярнуўся ў эліту сусветнага снукера. Два разы даходзіў да чвэрцьфіналаў на турніры Мастэрс (2009, 2015), але ніколі не праходзіў далей. З 2003 года змагаецца з хваробай Крона.

У агульнай колькасці займаў другое месца ў сусветным рэйтынгу больш за два месяцы. Апроч чатырох рэйтынгавых спаборніцтваў і Benson and Hedges Championship выйграў нізкарэйтынгавы Пол Хантэр Класік у 2015 годзе. У 2011 годзе разам з Маркам Сэлбі прадстаўляў зборную Англіі на кубку свету, вывеўшы яе ў чвэрцьфінальную стадыю. За прафесійную кар’еру аформіў больш за 200 сэнчуры-брэйкаў і ўваходзіць у топ-25 гульцоў з найбольшай колькасцю соценных серый у гісторыі снукера, а таксама зарабіў больш за два мільёны фунтаў стэрлінгаў, уваходзячы ў топ-25 снукерыстаў у гісторыі па гэтым паказчыку. За сваю кар’еру выканаў два максімальныя брэйкі.

Фіналы турніраў

Рэйтынгавыя турніры: 8 (4 перамогі, 4 паразы)

Легенда
Чэмпіянат свету (0:2)
Чэмпіянат Вялікабрытаніі (0:0)
Іншыя (4:1)
Вынік Год Турнір Апанент у фінале Лік
1 Параза 2008 Чэмпіянат свету Роні О'Саліван 8:18
2 Перамога 2009 Адкрыты чэмпіянат Уэльса Джо Свэйл 9:5
3 Параза 2010 Адкрыты чэмпіянат Уэльса Джон Хігінс 4:9
4 Перамога 2010 Шанхай Мастэрс Джэймі Бёрнэт 10:7
5 Параза 2012 Чэмпіянат свету Роні О'Саліван 11:18
6 Перамога 2013 German Masters Марка Фу 9:6
7 Перамога 2016 World Open Джо Пэры 10:8
8 Параза 2017 German Masters Энтані Хэмілтан 6:9

Нізкарэйтынгавыя турніры: 1 (1 перамога)

Вынік Год Турнір Апанент у фінале Лік
1 Перамога 2015 Пол Хантэр Класік Шон Мёрфі 4:3

Прафесійныя снукерныя турніры: 13 (6 перамог, 7 паразаў)

Легенда
Рэйтынгавыя турніры (4:4)
Нізкарэйтынгавыя турніры (1:0)
Нярэйтынгавыя турніры (1:3)
Турніры з альтэрнатыўным фарматам (0:0)
Вынік ПДВ Дата Турнір Апанент у фінале Лік
Перамога 1 10 лістапада 1999 Benson and Hedges Championship, Малверн, Англія Сайман Бэдфард 9:4
Параза 1 23 лістапада 2005 Кваліфікацыя да Мастэрс, Прэстацін, Уэльс Сцюарт Бінэм 3:6
Параза 2 5 мая 2008 Чэмпіянат свету, Шэфілд, Англія Роні О'Саліван 8:18
Перамога 2 22 лютага 2009 Адкрыты чэмпіянат Уэльса, Ньюпарт, Уэльс Джо Свэйл 9:5
Параза 3 31 студзеня 2010 Адкрыты чэмпіянат Уэльса, Ньюпарт, Уэльс Джон Хігінс 4:9
Перамога 3 12 верасня 2010 Шанхай Мастэрс, Шанхай, Кітай Джэймі Бёрнэт 10:7
Параза 4 10 ліпеня 2011 Усі Класік, Усі, Кітай Марк Сэлбі 7:9
Параза 5 7 мая 2012 Чэмпіянат свету, Шэфілд, Англія Роні О'Саліван 11:18
Перамога 4 3 лютага 2013 German Masters, Берлін, Германія Марка Фу 9:6
Параза 6 21 сакавіка 2013 Championship League, Сток, Англія Мартын Гоўлд 2:3
Перамога 5 30 жніўня 2015 Пол Хантэр Класік, Фюрт, Германія Шон Мёрфі 4:3
Перамога 6 31 ліпеня 2016 World Open, Юйшань, Кітай Джо Пэры 10:8
Параза 7 5 лютага 2017 German Masters, Берлін, Германія Энтані Хэмілтан 6:9

Запрашальныя турніры: 2 (2 перамогі)

Вынік ПДВ Дата Турнір Апанент у фінале Лік
Перамога 1 2008 Кубак Хуаншаня, Хуаншань, Кітай Марка Фу 5:3
Перамога 2 18 кастрычніка 2014 General Cup, Ганконг Шон Мёрфі 7:6

Крыніцы

  1. http://www.gazette-news.co.uk/news/11065104.Higgins_proves_too_strong_for_Clacton_snooker_pro_Alex/?ref=arc Праверана 25 мая 2018.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Пераможцы адкрытага чэмпіянату Уэльса па снукеры
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Колчэстэры
Катэгорыя·Пераможцы German Masters (снукер)
Катэгорыя·Пераможцы Шанхай Мастэрс (снукер)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Пераможцы World Open (снукер)
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 ліпеня
Катэгорыя·Пераможцы Пол Хантэр Класік, снукер
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Снукерысты Англіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1979 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных