wd wp Пошук:

Ян Павел II

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Ян Па́вел II (лац.: Ioannes Paulus PP. II, польск.: Jan Paweł II, італ.: Giovanni Paolo II; да інтранізацыі — Ка́раль Ю́заф Вайты́ла, польск.: Karol Józef Wojtyła польскае вымаўленне (i); 18 мая 1920, Вадовіцы, Кракаўскае ваяводства, Польшча — 2 красавіка 2005, Ватыкан) — Папа Рымскі з 16 кастрычніка 1978 па 2 красавіка 2005 года. У 2014 годзе Рымска-каталіцкай царквой абвешчаны святым.

Біяграфія

Дзяцінства і юнацтва

Караль Юзэф Вайтыла нарадзіўся ў горадзе Вадовіцы, у паўднёвай Польшчы, у сям’і былога афіцэра аўстрыйскай арміі. Ён быў малодшым з двух дзяцей Караля Вайтылы-старэйшага і Эміліі Качароўскай, якая памерла, калі будучаму Папу было ўсяго дзевяць гадоў. Не дасягнуўшы 20-гадовага ўзросту, Караль Вайтыла-малодшы застаўся круглым сіратой.

Караль паспяхова вучыўся. Скончыўшы ліцэй у 1938 годзе, напярэдадні Другой сусветнай вайны, ён паступіў на філасофскі факультэт Ягелонскага універсітэта у Кракаве. Тады ж стаў членам «Студыі 38» — тэатральнага гуртка. У час нямецкай акупацыі, каб пазбегнуць вывазу ў Германію, пакінуў вучобу і працаваў у каменяломні каля Кракава, а потым перайшоў на хімічны завод кампаніі Solvay.[11]

У 1942 годзе Караль Вайтыла запісаўся на агульнаадукацыйныя курсы падпольнай Кракаўскай духоўнай семінарыі. Тады ж ён стаў адным з ініцыятараў «Рапсадзічнага тэатра», які дзейнічаў падпольна. У 1944 годзе архібіскуп Кракаўскі кардынал Стафан Сапега па меркаваннях бяспекі перавёў Вайтылу разам з іншымі «нелегальнымі» семінарыстамі на працу ў епархіяльнае кіраванне ў архібіскупскім палацы, дзе Караль застаўся да канца вайны.

Яшчэ ў юнацтве ён стаў паліглотам і досыць бегла размаўляў на дзесяці мовах — на роднай польскай, і акрамя таго на славацкай, рускай, італьянскай, французскай, іспанскай, партугальскай, ўкраінскай, нямецкай і англійскай. А таксама, зразумела, ведаў латынь.

Служэнне царкве

Святар Караль Вайтыла ў Няговічы, 1948
Візіт ў кармеліцкую царкву Адведзін Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Кракаве — пачатак чэрвеня 1967 года, незадоўга да свайго прызначэння кардыналам

У 1946 прыняў сан свяшчэнніка. У 1946—48 вучыўся ў Рыме, Бельгіі і Францыі. 3 1958 біскуп, з 1963 арцыбіскуп-мітрапаліт кракаўскі; удзельнічаў у рабоце 2-га Ватыканскага сабора. 3 1967 кардынал.

Папа Рымскі з 1978 года. Выжыў пасля замаху на яго жыццё 13 мая 1981 года.

Пантыфікат Яна Паўла ІІ вядомы адкрытым дыялогам: ён пасрэднічае ў міжнародных канфліктах, выступае са зваротамі аб міры, праводзіць супольныя малітвы з прадстаўнікамі іншых канфесій. Пры ім праведзена рэформа кананічнага права (1984), выдадзены новы «Катэхізіс каталіцкай царквы» (1992), рэарганізавана Рымская курыя, ажыццёўлены шматлікія кананізацыі і беатыфікацыі.

Папа правёў 104 замежныя падарожжы, наведаў 129 краін. Беатыфікаваў 1343, кананізаваў 482 асобы. Прызначыў на пасады 321 епіскапа і 232 кардыналы. Выдаў 14 Энцыклік, 15 Апостальскіх адартацый, 11 Апостальскіх канстытуцый, 45 Апостальскіх пасланняў, 30 дакументаў у форме «motu proprio», тысячы папскіх лістоў.

Па працягласці свайго пантыфікату ён саступае толькі Апосталу Пятру і Папу Пію IX (18461878). Яго пераемнікам стаў нямецкі кардынал Ёзэф Ратцынгер, які прыняў імя Бенедыкт XVI.

Аўтар прац па праблемах хрысціянскай філасофіі чалавека («Любоў і адказнасць», 1960; «Асоба і ўчынак», 1969; «Пытанні суб’екта маральнасці», 1991), шматлікіх энцыклік, а таксама вершаў, паэм, п’ес.

Яго верш «Юдэйская пустыня» пераклала на беларускую мову Хрысціна Лялько[12].

Ян Павал ІІ стаў першым пантыфікам у гісторыі, які пачаў звяртацца да беларускіх вернікаў па-беларуску ў сваіх святочных віншаваннях з нагоды Вялікадня і Нараджэння Хрыстовага, а таксама падчас сустрэч з дэлегацыямі беларусаў[13].

Ацэнкі

У 2000 годзе ўзнагароджаны вышэйшай узнагародай ЗША — Залатым медалём Кангрэса.

Глядзець таксама

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 8 ліпеня 2019.
  2. (unspecified title) Праверана 3 ліпеня 2019.
  3. Иоанн Павел II // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  4. 1 2 Pope John Paul II // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118558064 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  6. http://www.nytimes.com/2013/02/14/world/europe/popes-birthplace-marktl-am-inn-laments-resignation.html
  7. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118558064 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  8. http://www.loc.gov/resource/lcwa00085477.rUaOsjI0RaizrARXM1lLGA/
  9. http://www.catholicculture.org/culture/liturgicalyear/calendar/day.cfm?date=2014-10-22
  10. http://fineartamerica.com/products/pope-john-paul-ii-bw-ylli-haruni-poster.html
  11. His Holiness John Paul II. Short Biography // vatican.va
  12. Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.
  13. svaboda.org

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (39):
Катэгорыя·Кракаўская архідыяцэзія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Кавалеры Залатога Алімпійскага ордэна
Катэгорыя·Выкладчыкі Ягелонскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Залатой шпоры
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Усмешкі
Катэгорыя·Выпускнікі Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта
Катэгорыя·Кавалеры Алімпійскага ордэна
Катэгорыя·Папы Рымскія
Катэгорыя·Постаці польскага каталіцтва
Катэгорыя·Памерлі 2 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 мая
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Узнагароджаныя Залатым Медалём Кангрэса
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Малапольскім ваяводстве
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Быдгашча
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Ганаровыя дактары Ягелонскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Уроцлава
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Пія IX
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Беластока
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Варшавы
Катэгорыя·Тытулярныя біскупы
Катэгорыя·Выкладчыкі Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта
Катэгорыя·Дактары багаслоўя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1920 годзе
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне гарадоў Польшчы
Катэгорыя·Памерлі ў Ватыкане
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лаўрэаты міжнароднай прэміі імя Карла Вялікага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Памерлі ў 2005 годзе
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Радама
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белага арла (Польшча)
Катэгорыя·Узнагароджаныя Прэзідэнцкім медалём Свабоды
Катэгорыя·Чалавек года па версіі часопіса «Time»